Ляховичи | Ляхавiцкi веснiк

Мастацтва кнігі
Шэсць беларускіх выданняў адзначаны ўзнагародамі міжнароднага конкурсу дзяржаў-удзельніц СНД «Мастацтва кнігі». Цырымонія ўручэння адбылася 3 верасня на 23-й Маскоўскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы, пачэсным госцем якой у 2010 годзе з’яўляецца Беларусь.

Конкурс праводзіўся па дзевяці намінацыях і ў трох з іх беларускія кнігі занялі першыя месцы. У намінацыі «Надрукавана ў Садружнасці» пераможцам стала Слуцкае Евангелле, выпушчанае выдавецтвам Беларускай праваслаўнай царквы. Кніга Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі «Думкі сэрца», якая выйшла ў выдавецтве Свята-Елісаве-цінскага жаночага манастыра, атрымала першую прэмію ў намінацыі «Наш сучаснік». А зборнік выдавецтва «Мастацкая лiтаратура» «Ніколі не забудзем» удастоены дыплома першай ступені ў намінацыі «Перамога».

У намінацыі «Кніга для дзяцей і юнацтва» другога месца ўдастоена кніга «Волаты і віцязі зямлі рускай» мінскага выдавецтва «Кніжны дом». «Энцыклапедыя Перамогі. Беларусь-Масква», якая выйшла ў выдавецтве «Беларуская энцыклапедыя імя П.Броўкі», заняла трэцяе месца ў намінацыі «Садружнасць». Кніга гэтага ж выдавецтва «Зямля сілы. Белавежская пушча» ўзнагароджана спецыяльным дыпломам конкурсу.

Усяго на конкурс былі прадстаўлены 155 выданняў з 11 краін. Конкурс праходзіў пры пад-трымцы Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц СНД.

БЕЛТА.

Раўненне на падворак Гатоўчыцаў
Сёлетні конкурс на лепшае сялянскае падвор’е сярод маладых сем’яў, ініцыіраваны аддзелам па справах моладзі райвыканкама, – юбілейны, пяты па ліку.

Як і ў мінулыя гады, галоўнымі крытэрыямі пры вызначэнні пераможцаў і прызёраў сталі выкананне санітарна-гігіенічных нормаў і патрабаванняў па ўтрыманні падворкаў, актыўны ўдзел гаспадароў у грамадскім і культурным жыцці вёскі ці аграгарадка, арыгінальнасць у афармленні дома і падворка, стварэнне належных умоў для ўсебаковага  развіцця дзяцей, захаванне працоўнай дысцыпліны на рабочым месцы.

Спецыяльная камісія знаёмілася з удзельнікамі конкурсу непасрэдна па месцы іх пражывання, дасканала вывучала, як вядзецца гаспадарка. Абавязкова ўлічвалася   характарыстыка членаў сям’і з месца іх асноўнай работы. У фінальную частку спаборніцтваў выйшлі тры сям’і з Крывошынскага, Навасёлкаўскага і Начаўскага  сельсаветаў.

Сяргей і Алена Баранчыкі жывуць у аграгарадку Навасёлкаўскім.  Яны ўсюды разам, дружна бяруцца за любую справу, з энтузіязмам і жаданнем займаюцца добраўпарадкаваннем  тэрыторыі вакол дома і ў двары. Якіх толькі кветак у іх няма!

Двор Аляксандра і Ганны Юнікаў з вёскі Гаслаўшчына —  нібы карцінка, узор добраўпарадкавання і эстэтыкі. А прозвішча гаспадара сядзібы Аляксандра Юніка з СВК “Ляхавіцкі” заўсёды на  Дошцы гонару сярод лепшых камбайнераў на жніве. Без Аляксандра і Ганны не абыхо-дзіцца ні адно цікавае мерапрыемства, якое праводзіцца ў аграгарадку Русінавіцкім.

Віктар Гатоўчыц працуе ў раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях, яго жонка Марына – настаўніца Ліпскай сярэдняй агульнаадукацыйнай школы.  Маладая сям’я трывала замацавалася ў аграгарадку Ліпскім. Зазірніце ў іх двор  і зразумееце: тут жывуць зацікаўленыя, творчыя людзі з багатай фантазіяй.  Для дзяцей гаспадары зрабілі самы сапраўдны  спартыўны гарадок, вакол якога кампактна размясціліся гульнёвыя пляцоўкі. Увогуле, здаровы лад жыцця для сям’і Гатоўчыцаў – неад’емная частка іх быту.  Віктар – пераможца спаборніцтваў па лёгкай атлетыцы  рэспубліканскага таварыства “Дынама”. Ён таксама адзначаны падзячным пісьмом райвыканкама за шматгадовую добрасумленную працу па ахове і абароне жыцця і здароўя людзей ад надзвычайных сітуацый.

Па выніках конкурсу пераможцай прызнана сям’я Гатоўчыцаў, на другім і трэцім месцах адпаведна сем’і Юнік і Баранчык.

У хуткім часе  Віктар і Марына Гатоўчыцы прымуць удзел у аналагічным абласным конкурсе. А фіналісты раённага конкурсу будуць узнагароджаны падчас святкавання Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу.

Алег ТРАЦЦЯК, начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама.

Будзьце добрымі, і свет вакол вас напоўніцца дабрынёй
Як гэта важна – умець правільна паводзіць сябе ў грамадстве. І для гэтага мала проста ведаць і выконваць правілы этыкету. Неабходна паважаць іншых і быць уважлівым да тых, хто побач.

Гэта нармальна, калі малады чалавек у аўтобусе саступае сваё месца цяжарнай жанчыне. Адразу бачна, у якой ён выхоўваўся сям’і. І вельмі прыкра назіраць адваротныя сітуацыі.

А каму прыемна, зайшоўшы ў магазін, адчуць на сабе нядобразычлівасць і агрэсію прадаўца? І асабіста мяне ў падобным выпадку зусім не супакойвае, што жанчына апраўдвае такія свае адносіны да пакупніка стомленасцю, загружанасцю, асабістымі праблемамі і г.д. Па маім перакананні гэта вынікі адсутнасці ўяўлення пра элементарную культуру паводзін і ўзаемаадносін.

Вучыць элементарным правілам паводзін неабходна і ў сям’і, і ў школе, і ў сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных установах. Бо веды ў спалучэнні з культурай паводзін дапамогуць дабіцца многіх пастаўленых перад сабой мэт, заслужыць аўтарытэт, наогул, дасягнуць многага ў жыцці.

Нашы мудрыя продкі заўважылі: “Якім будзе прывітанне, такім будзе і адказ”. На справе так і атрымліваецца: калі ставішся да чалавека прыветна, з павагай, то і яго адносіны да цябе адпаведныя.

Трэба часцей задумвацца над сваімі паводзінамі, над тым, што сказалі і што зрабілі, наколькі зручна, лёгка і прыемна з намі іншым людзям. Будзьце добрымі, і свет вакол вас напоўніцца дабрынёй.

Вольга ТУРЭЦ, навучэнка ЛДАКа.

Якасць “квадрата”
“Квадрат” збудаванай агульнай, вытворчай, жыллёвай у асаблівасці плошчы, канешне ж, павінен адпавядаць высокім стандартам якасці. Як само сабой зразумелае, што не падлягае спробе абмеркавання. Прыкметай асаблівай прафесійнай ветлівасці могуць лічыцца факты, калі работа, тавар, любая з паслуг выкананы якасна ў квадраце. Падобная прапанова, вытворчы прадукт ніколі не стануць заляжалымі – знойдуць свайго спажыўца. Асабліва ўдзячнага ў выпадку, калі якасць будзе “куплена” за лагічна-адпаведныя грошы. Зусім не рэклама, а парытэт цаны і якасці  з’яўляюцца рухавіком у імкненні спыніць свой выбар на той ці іншай прапанове.

Вяртаючыся да тэмы будаўніцтва, можна адзначыць, што, у прыватнасці, жыллёвыя квадраты ў новабудоўлях каштуюць сур’ёзных грошай. Асабліва з пазіцыі сярэднестатыстычных памераў заработнай платы. Само сабой, навасёлы маюць права спадзявацца і на адпаведную канчатковую якасць. Падобнае правіла, аднак, вытрымліваецца не заўсёды, маюць месца адступленні ад яго. Для прыкладу можна ўзяць адзін са шматпавярховых дамоў па вуліцы Інтэрнацыянальнай у райцэнтры. Здадзены ў эксплуатацыю напярэдадні мінулай зімы, дом не надта, мякка кажучы, радаваў цяплом сваіх насельнікаў той самай зімой. Нешта не так было з сістэмай ацяплення…

Жылля будуецца ўсё больш. Дастаткова кінуць позірк на тую ж Інтэрнацыянальную ў Ляхавічах, каб зрабіць для сябе выснову. Будуецца і вёска: у многіх з сельскіх населеных пунктаў раёна з’явіліся цэлыя вуліцы сучаснай катэджнай забудовы.

І будаўнічы бум працягваецца ў не меншых маштабах, аднак, з максімальнай якасцю, неабходнасцю скарачэння тэрмінаў узвядзення аб’ектаў і іншымі – больш жорсткімі – патрабаваннямі да правядзення падрыхтоўчых работ, арганізацыі і ўтрымання будаўнічых пляцовак. А яшчэ, пачынаючы з 1 ліпеня бягучага года, кватэры для чаргавікоў павінны здавацца з поўнай аддзелкай. “Пад ключ”, што называецца: атрымаў гэты самы ключ, занёс мэблю – і можна святкаваць наваселле. Практычная ініцыятыва прынята, у тым ліку, і з мэтай павышэння адказнасці будаўнікоў за якасць выканання сваіх работ. Становіцца больш празрыстым і зразумелым, з каго і за што спытаць, калі нешта не так. Ёсць, аднак, і праціўнікі новаўвядзення, незадаволеныя. Тым, напрыклад, што выбар будаўніча-аддзелачных матэрыялаў ажыццяўляецца цэнтралізавана,  а ў такім выпадку вельмі няпроста задаволіць густ абсалютна ўсіх уладальнікаў кватэр. Бачны, аднак, плюсы, і іх дастаткова. Напрыклад, навасёлы атрымліваюць шанц адпачываць падчас сваіх законных выхадных у цішыні, а не пад акампанемент дрылі, што свідруе бетон у суседняй кватэры.

Аднак, якасць выканання будаў-нічамантажных работ на сённяшні дзень з’яўляецца адным з праблемных пытанняў. Практычна на ўсіх этапах вытворчага працэсу: ад прыёмкі і праверкі праектна-каштарыснай дакументацыі да ўводу аб’екта ў эксплуатацыю. Аб гэтым, у прыватнасці, можна гаварыць, зыходзячы з вынікаў маніторынгаў аб’ектаў будоўлі, што рэгулярна праводзяцца спецыялістамі аддзела архітэктуры і будаўніцтва Ляхавіцкага райвыканкама. Вынікі аднаго з такіх мерапрыемстваў, што адбывалася прыкладна ў сярэдзіне жніўня, знайшлі сваё адлюстраванне ў даведцы аб якасці работ на будаўнічых аб’ектах і стане будаўнічых пляцовак.

40-кватэрны кааператыўны дом у межах вуліцы Інтэрнацыянальнай райцэнтра – ЖБСК-15 – закладзены ў ліпені. У якасці падрадчыка выступае УБП “ПМК-13” ААТ “Пінсксаўгасбуд”. У дзень наведвання спецыялісты аддзела адзначылі, у прыватнасці, факт адсутнасці на будоўлі пашпарта аб’екта, зафіксавалі адхіленні ў якасці выканання арміравання сцен, звярнулі ўвагу, што вентканалы выкананы не ў поў-най адпаведнасці праектным рашэнням, некаторае іншае. Былі пытанні і ў дачыненні норм утрымання будаўнічай пляцоўкі. Звернута ўвага на неналежны стан бытавога памяшкання.

Размешчаны непадалёку таксама 40-кватэрны дом ЖБСК-14 УБ “Ляхавіцкая ПМК-17” ААТ “Брэстсельбуд” у якасці арганізацыі-падрадчыка будуе з красавіка. На дзень наведвання былі распачаты мулярныя работы па ўзвядзенні сцен другога паверха. Устаноўлена, што геадэзічны кантроль не вядзецца, адсутнічаюць даты адбору проб узораў бетону і раствору і вынікі іх выпрабавання… Былі заўвагі і адносна якасці цаглянай кладкі. У прыватнасці, па патрабаванні тэхнагляду даводзілася  разбіраць кладку. Аднак, у адрозненне ад папярэдняга аб’екта, створаныя тут для работнікаў бытавыя ўмовы атрымалі станоўчую адзнаку. Парадак і чысціня тут падтрымліваюцца пастаянна, калі дакладна і ў адносінах да бытавых памяшканняў.

3 аднакватэрныя жылыя дамы ў вёсцы Пранчакі СВК “Шлях новы” былі наведаны 13 жніўня. Асобныя пункты высновы паведамляюць, што перагародкі ў дамах не замацаваны да плітаў перакрыцця, не вытрыманы адлегласці паміж лагамі, уцяпленне падлогі выканана з адступленнем ад праекта. Нездавальняючую адзнаку атрымала і вядзенне выканальніцкай дакументацыі.

Можна было б “прайсціся” і па іншых, узгаданых у даведцы аб’ектах. Для прыкладу, аднак, дастаткова. Ды і заўвагі, выяўленыя недахопы ў пэўным сэнсе пераклікаюцца. Больш таго – ужо, як правіла, вы-праўлены, адбылася належная карэкціроўка.

Сутнасць бачыцца ў тым, што яны не-не ды і здараюцца. Пры тым, што ў кожнай з будаўнічых арганізацый раёна – УБП “ПМК-13”, УП “Ляхавіцкая ПМК-17”, УП “Ляхавіцкая СПМК-16”, УП “Ляхавіцкая СПМК-18” – робіцца шмат для паляпшэння якасці выконваемых работ. Распрацаваны мерапрыемствы па павышэнні якасці будаўніча-мантажных работ, маюцца графікі паверкі вымяральнага інструмента, тэхналагічнага абсталявання і аснасткі, існуюць дагаворы на правядзенне выпрабаванняў узораў раствораў і бетонаў. Сертыфікаваны ўсе нарматыўна вызначаныя віды работ і паслуг, штомесячна на будаб’ектах праводзяцца дні якасці.

У плане ж арганізацыі службы кантролю за якасцю будаўніча-мантажных работ найбольш прывабна, як адзначаецца, выглядаюць УБП “ПМК-13” і УП “Ляхавіцкая СПМК-16”.  У прыватнасці, у названых мехкалонах маюцца пасведчанні аб тэхнічнай кампетэнцыі службы кантролю якасці ў галіне будаўніча-мантажных, сантэхнічных, электрамантажных работ. Акрамя таго, у ПМК-13 вядуцца работы па ўкараненні на прадпрыемстве міжнароднай сістэмы якасці ІСО–9001. На бягучы год запланавана рэканструкцыя з мадэрнізацыяй існуючага раствора-бетоннага вузла. Пасля рэканструкцыі яго вытворчая здольнасць павялічыцца ў 5 разоў і складзе 25 кубічных метраў бетону ў гадзіну. Не зусім у тэму, аднак, немалаважным здаецца і тое, што рэканструяваны РБВ дадаткова дасць працу 14 работнікам.

На думку намесніка старшыні райвыканкама Уладзіміра Гурскага, якасць будаўніцтва ў раёне жадае быць лепшай. Крокі наперад зроблены, многае ў гэтым плане робіцца і зараз, аднак, пытанні застаюцца. Гэта тычыцца і будаўніча-мантажных работ, і арганізацыі будаўнічых пляцовак, і павышэння прафесіянальнага навыку работнікаў галіны.

Вядомы факт: якасць будаўніцтва трымаецца на “двух кітах” — на якасці будаўнічых матэрыялаў і якасці будаўніча-мантажных работ. Апошняе, між тым, поўнасцю залежыць ад кваліфікаванасці і выканальніцкай добрасумленнасці работнікаў. З кадрамі праблема, у раёне існуе дэфіцыт кваліфікаваных будаўнікоў усіх узроўняў. У ПМК-17 і СПМК-18 гэта пытанне стаіць найбольш востра.

Іван КАВАЛЕНКА.

З новым годам навучальным!
Звініць званок, звініць званок і сціхлі жарты,

Ідзе настаўніца на ўрок, і ўсе — за парты…

Словы з вядомай з дзяцінства песні — своеасаблівы гімн свята, якое аб’ядноўвае вучняў, настаўнікаў і бацькоў, — Дня ведаў.

Сёлета 3302 хлопчыкі і дзяўчынкі напоўняць звонкімі галасамі школы Ляхавіччыны. Асабліва памятным  стане гэты дзень для 287 першакласнікаў, якім па традыцыі будуць уручаны падарункі — кнігі “Беларусь — наша Радзіма. Падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі першакласніку”.  А пачнецца 1 верасня для ўсіх школьнікаў урокам “Беларусь — краіна маёй будучыні”.

З новым навучальным годам, рабяты!

Школа пачынаецца з якасці
Які ж прыгожы і багаты апошні месяц лета на кветкі, шчодры на ўраджай садавіны і агародніны, а яшчэ адметны сваёй блізкасцю да надзвычай важнай і знамянальнай падзеі – 1 верасня. Менавіта ў першы восеньскі дзень 3302 хлопчыкі і дзяўчынкі, прыгожыя і ўзрушаныя, пераступяць школьны парог у навучальных установах раёна. І званок пакліча іх на ўрок.

А напярэдадні трымалі экзамен перад новым 2010-2011 навучальным годам настаўнікі, выхавацелі, кіраўнікі гурткоў, якія ў апошнюю пятніцу жніўня сабраліся на традыцыйную педагагічную канферэнцыю.

САШ № 1 (менавіта тут праходзіла нарада) сустракала педагогаў святочнай і падрыхтаванай да новага навучальнага года. У калідорах і фае размясціліся  выставы прысмакаў “Уладар смаку”, кветак, фота “Бацькаўшчына светлая  мая”.

У пленарным пасяджэнні работнікаў адукацыі ў якасці гасцей прынялі ўдзел прадстаўнікі розных галін народнай гаспадаркі і грамадскасці раёна, начальнікі аддзелаў райвыканкама, кіраўнікі арганізацый, устаноў, старшыні сельвыканкамаў. Такое прадстаўніцтва чарговы раз падкрэсліла, што жнівеньская канферэнцыя – мерапрыемства не радавое.  Тым больш, што сёлетняя тэма “Якасная адукацыя – важнейшая ўмова дынамічнага развіцця рэгіёна” — надзвычай важная і актуальная.

Пасля гукаў урачыстых мелодый, цёплых і шчырых слоў вядучых  галоўная ўвага прысутных сканцэнтравалася на тых, хто ўпершыню 1 верасня ўвойдзе ў клас у якасці настаўніка. У гэтым навучальным годзе сеяць разумнае, добрае, вечнае пачнуць 13 маладых спецыялістаў, якія папоўнілі педагагічныя калектывы Востраўскай, Жарабковіцкай, Ліпскай, Альхоўскай САШ, Дараўскага, Падлескага, Малагарадзішчанскага ДС-САШ, Галаўнінскага ДС-ПШ,  САШ № 1  і № 2. Для іх гучалі словы віншаванняў, наказы і шчырае запрашэнне ў  дружную  настаўніцкую сям’ю. Ад імя маладых спецыялістаў слова ў адказ трымала дэфектолаг САШ № 1 Вольга Салодкая. Апладысментамі сустракалі прысутныя  выступленне-прывітанне юных выхаванцаў САШ № 1.

Да сваіх калег з прывітаннем з нагоды  новага навучальнага года і пажаданнямі плённай працы, рэалізацыі творчых  планаў, добрых пачынанняў  звярнулася начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Святлана Юрлевіч. У справаздачным дакладзе яна падвяла вынікі, дасягнутыя  ў развіцці адукацыі летась, і акрэсліла задачы на новы навучальны год.  Дакладчык прааналізавала дасягненні і перспектывы ўсіх этапаў дашкольнага і школьнага жыцця, засяродзіла ўвагу на рабоце спецыяльных устаноў адукацыі. Прагучалі і імёны самых творчых, таленавітых настаўнікаў, выхавацеляў, кіраўнікоў гурткоў. Сярод іх – Ніна Смаршчок, Генадзій Шадура, Людміла Раманенка, Святлана Ермаковіч, Марына Півавар (гімназія), Ала Долмат і Алена Кісель (САШ № 2), Аляксандр Касабуцкі (Малагарадзішчанскі ДС-САШ), Тамара Васько  і Ірына Банецкая (Тухавіцкая САШ),  Галіна Бунель і Іна Бортнік (САШ № 1), Пётр Юркавец (Ліпская САШ),  Святлана Арлоўская (Тальміна-віцкая САШ), Святлана Падгурская (Начаў-ская САШ), Жанна Станкевіч (Русінавіцкая ПШ), Алена Варабей (ДС №3), Святлана Штундзер (Жарабковіцкі ДС) і іншыя.

“Гавораць, што добры будаўнік ніколі не эканоміць на фундаменце. Фундамент нашага настаўніцкага дома – прафесійны і творчы патэнцыял педагогаў”, – адзначыла Святлана Юрлевіч. Сярод  асноўных творчых дасягненняў і здабыткаў начальнік аддзела адукацыі прыгадала высокі працэнт паступлення сёлетніх выпускнікоў у вышэйшыя навучальныя ўстановы (47 працэнтаў ад агульнай колькасці). Прычым парадавалі не толькі гарадскія рабяты, але і выпускнікі Тухавіцкай САШ і Дараўскага ДС-САШ. Як заканамерны вынік зацікаўленасці педагогаў, выкарыстання імі ў навучанні новых метадычных распрацовак і аўтарскіх праграм – перамогі ляхавіцкіх школьнікаў на разнастайных абласных, рэспубліканскіх і міжнародных прадметных алімпіядах і конкурсах.

“Ад мудрасці настаўніка, яго педагагічнага таленту, вытрымкі і тактычнасці, мабільнасці і творчага пошуку  залежыць, якім будзе заўтра нашай краіны”, – з такімі словамі да педагогаў Ляхавіччыны звярнуўся  намеснік старшыні райвыканкама Уладзімір Крук.  Ад імя кіраўніцтва раёна ён пажадаў настаўнікам здароўя, цярпення і мудрасці ў нялёгкай і адказнай справе – выхаванні і навучанні падрастаючага пакалення.

З віншаваннямі і пажаданнямі да ўдзельнікаў нарады і гасцей звярнуўся начальнік аддзела адукацыі Баранавіцкага гарвыканкама Мікалай Хітрык.

На канферэнцыі былі агучаны перспектывы развіцця  як у цэлым сістэмы адукацыі раёна, так і               асобных  навучальных устаноў.  Сваімі напрацоўкамі і сучасным бачаннем справы падзяліліся прадстаўнікі педагагічных калектываў. Загадчыца Жарабковіцкага дзіцячага сада Святлана Селяйковіч расказала пра прыярытэты і патэнцыял дашкольнай установы аграгарадка ва ўмовах узаемадзеяння з соцыумам. Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Федзюкоўскага ДС-САШ Таццяна Нічыпарук  расказала пра прыступкі станаўлення маладога настаўніка.  Пра разнастайныя накірункі работы цэнтра турызму і краязнаўства апавядаў дырэктар гэтай установы Уладзімір Погас. Вельмі запамінальным, цікавым і насычаным на прыклады было выступленне дырэктара гімназіі Леаніда Калбасы пра імідж установы адукацыі.

На жнівеньскім педсавеце падведзены вынікі і адзначаны пераможцы раённага спаборніцтва сярод устаноў адукацыі Ляхавіччыны за мінулы год. Сертыфікаты пераможцаў і падарункі атрымалі                  Начаўскі і Навасёлкаўскі дзіцячыя сады,  ДС № 2,  Русінавіцкая ПШ, Зубелевіцкая БШ, Тухавіцкая і Крывошынская САШ, гімназія.

Заключным акордам свята стала багатая на сюрпрызы і запамінальныя нумары канцэртная праграма, падрыхтаваная педагогамі і выхаванцамі баранавіцкага цэнтра маладзёжнай творчасці.

Палітыка ўвагі
Напрыканцы мінулага тыдня ў рамках трэцяга этапа маніторынгу работы органаў мясцовай улады з насельніцтвам у Ляхавічах асабісты прыём грамадзян правёў кіраўнік міжведамаснай групы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Вадзім Іпатаў.

На прыём, што праходзіў без папярэдняга запісу, звярнуліся 32 чалавекі, якія ўзнялі 37 пытанняў. Найбольшая іх колькасць (9) датычыла кампетэнцыі камунальнай службы, яшчэ 8 адносяцца да катэгорыі жыллёвых. У 5 выпадках размова ішла пра захаванне законнасці і правапарадку. Тройчы нашы землякі ўздымалі пытанні, што датычаць экалагічнай сітуацыі, і столькі ж – пытанні сацыяльнага і пенсіённага забеспячэння. Акрамя таго, на сустрэчу з кіраўніком міжведамаснай групы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ляхавічане прыходзілі з сельскагаспадарчымі праблемамі, пытаннямі ў сферы аховы здароўя, транспартнага забеспячэння і рамонту дарог, просьбай аб аказанні матэрыяльнай дапамогі і г.д.

Улічваючы, што не ўсе жадаючыя жыхары горада і раёна мелі магчымасць асабіста прыехаць на прыём, у гэты ж дзень на працягу 6 гадзін была арганізавана работа тэлефона “гарачай лініі”. Пра свае праблемы і прапановы можна было расказаць галоўнаму саветніку Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Анатолію Гесю. З 14 тэлефанаванняў, што паступілі на “гарачую лінію”, 3 датычылі водазабеспячэння і якасці вады, 2 – капітальнага рамонту жылых дамоў. У пераліку надзённых для ляхавічан пытанняў, узнятых на “гарачай лініі”, апынуліся атрыманне субсідыі, вы-плата кампенсацыі па грашовых укладах, пераразлік аплаты за кватэру. Уздымалася пытанне экалагічнай сітуацыі ў раёне. Акрамя таго, грама-дзяне прасілі паспрыяць у вырашэнні сітуацыі з падтапленнем дома талымі водамі, забаронай праезду грузавых аўтамабіляў па вуліцы Інтэрнацыянальнай, назначэннем сацыяльнага работніка. У адным з тэлефанаванняў прагучала падзяка кіраўніцтву райвыканкама за ўвагу да праблем насельніцтва.

Падчас маніторынгу члены рабочай групы праверылі стан работы са зваротамі грама-дзян у райвыканкаме, у тым ліку ў аддзеле архітэктуры і будаўніцтва, Конькаўскім, Навасёлкаўскім, Падлескім  і Ганчароўскім сельвыканкамах, райаддзелах па надзвычайных сітуацыях і ўнутраных спраў, пракуратуры раёна.

Уладзімір ДАРАШЭНКА, кіраўнік справамі райвыканкама.

Сам сабе дырэктар
І дырэктар, і бухгалтар, і маркетолаг, і забеспячэнец у адной асобе… Ставім шматкроп’е, паколькі пералік гэты не з’яўляецца поўным, не замыкае кола ўсіх тых абавязкаў, што ў розных ступенях ускладае на сябе чалавек, які арганізуе сваю справу. Бярэцца запусціць нейкі камерцыйны праект, як модна зараз гаварыць. Акрамя даволі шматпрофільнай дасведчанасці, ведання рынку, умення “будаваць” адносіны ў калектыве і з дзелавымі партнёрамі да безумоўных рыс такіх людзей адносяцца энергічнасць і ініцыятыўнасць. Іменна гэта і з’яўляецца асабліва блізкай “расшыфроўкай” слова прадпрымальніцтва.

Пытанні прадпрымальніцтва, прыватная ініцыятыва, так званы малы бізнес у разрэзе Ляхавіччыны і сталі тэмай гутаркі карэспандэнта “ЛВ” з намеснікам старшыні раённага выканаўчага камітэта Уладзімірам ДЗЯЖУРНЫМ.

— Уладзімір Уладзіміравіч, існуюць розныя меркаванні наконт эканамічнай ролі і месца, сацыяльнай значнасці індывідуальных прадпрымальнікаў і малых прадпрыемстваў прыватнай формы ўласнасці. Часам — абсалютна супрацьлеглыя. Якім  будзе Ваша меркаванне?

— Як і ў цэлым па краіне, прадпрымальніцтва ў Ляхавіцкім раёне, у тым ліку малы і сярэдні бізнес, адыгрывае важную ролю ў сацыяльным і эканамічным развіцці рэгіёна, садзейнічае фарміраванню канкурэнтнага асяроддзя, росту вытворчасці спажывецкіх тавараў, пашырае сферу паслуг, уплывае на стабільнасць эканомікі.

— Кажуць, каб стаць прадпрымальнікам, трэба ім нарадзіцца. Згодна некаторых статыстычных даных, на адкрыццё і вядзенне ўласнай справы здольныя прыкладна 10 працэнтаў грамадзян. Наколькі справядлівая гэтая выснова ў дачыненні нашых землякоў? Наколькі мы актыўныя і дзелавыя?

— Той, хто ідзе ў малы бізнес, павінен мець агульнае ўяўленне аб бухгалтарскім уліку, нормах вядзення дакументацыі, заканадаўстве, канешне, добра ведаць сваю справу. Акрамя таго, патрэбна ведаць рынак тых тавараў альбо паслуг, вытворчасцю ці аказаннем якіх вы маеце намер займацца. Гэта як мінімум. І гэта няпроста. Да таго ж, прадпрымальніцкая дзейнасць патрабуе ад чалавека і пэўных асобасных характарыстык.

Наконт таго, што прыватным бізнесам здольна займацца ўсяго 10 працэнтаў грамадзян, а не больш ці менш, ні сцвярджаць, ні абвяргаць не буду. Магу, аднак, адзначыць, што на тэрыторыі нашага раёна з кожным годам павялічваецца колькасць малых прадпрыемстваў прыватнай формы ўласнасці. А колькасць занятых у сферы малога прадпрымаль-ніцтва работнікаў складае некалькі больш за 11 працэнтаў ад увогуле занятых у эканоміцы раёна.

— Колькі сёння малых прадпрыемстваў прыватнай формы ўласнасці дзейнічае ў раёне?

— Па стану на 1 жніўня бягучага года ў раёне дзейнічаюць 93 малыя прадпрыемствы, з якіх 2 прадпрыемствы, з удзелам замежнага капіталу, 20 фермерскіх гаспадарак. Акрамя таго, працуюць 405 індывідуальных прадпрымальнікаў.

За 7 месяцаў сёлета на Ляхавіччыне зарэгістравана 11 малых прадпрыемстваў, у тым ліку – 2 фермерскія гаспадаркі. Такая ж колькасць малых прад-прыемстваў і фермерскіх гаспадарак,          дарэчы, была зарэгістравана за 2009 год.

Да сказанага можна дадаць: колькасць работнікаў, што заняты ў прадпрымальніцтве, складае 1338 чалавек. Гэта, як ужо адзначалася, раўняецца 11,4 пра-цэнта эканамічна актыўнага насельніцтва раёна.

— На чым найчасцей спецыялізуюцца нашы прадпрымальнікі? Якія ў іх прыярытэты: вытворчасць, гандаль ці нейкая іншая пасрэдніцкая дзейнасць, работа ў сферы паслуг, нешта іншае?

— Усё пералічанае, як кажуць, у наяўнасці. Існуючыя на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна малыя прадпрыемствы спецыялізуюцца на разнастайных відах дзейнасці. Напрыклад, 28 прадпрыемстваў займаюцца рознічным гандлем, вытворчасцю тавараў народнага спажывання заняты 24 прадпрыемствы, столькі ж – вытворчасцю сель-скагаспадарчай прадукцыі, будаўнічы бізнес у 5 прадпрыемстваў, а аказаннем рознага роду паслуг заняты 12 малых прадпрыемстваў.

— Выйсці са сваёй прадукцыяй на знешні рынак вельмі няпроста нават дзяржаўным прадпрыемствам-гігантам з брэндавай маркай, не кажучы ўжо пра МП. Якія з прыватных камерцыйна-арганізацыйных структур нашага раёна могуць пахваліцца экспартнымі сувязямі? І наколькі паспяховая іх знешнеэканамічная дзейнасць?

— Што тычыцца прадстаўнікоў малога бізнесу раёна, якія экспартуюць сваю прадукцыю, можна назваць 3 прадпрыемствы. Усе яны з’яўляюцца таварыствамі з абмежаванай адказнасцю: “Трансэлектракамплект”, “Інтэрлак”, “Ляхавічыдрэў”. У гэтым накірунку ТАА працуюць з рознай ступенню паспяховасці і ўжо даволі працяглы час.

— Мабыць,  ёсць на Ляхавіччыне пэўныя эканамічна-гаспадарчыя “нішы”, што недастаткова ахоплены прадпрымальніцкім інтарэсам. На Ваш погляд, куды прыход бізнесу асабліва пажаданы, дзе ў раёне найбольшы патэнцыял развіцця прадпрымальніцкай ініцыятывы?

— Зыходзячы з таго, што апошнім часам і ў горадзе, і ў раёне інтэнсіўна вядзецца будаўніцтва – як жылых дамоў, так і вытворчых аб’ектаў, – хацелася б бачыць больш прадстаўнікоў малога прадпрымальніцтва ў будаўнічай сферы. Арганізацыя прыдарожнага сервісу таксама на сённяшні дзень з’яўляецца незанятай нішай.

— Які канкрэтны ўклад прыватнага сектара Ляхавіччыны ў эканамічнае развіццё раёна?

— Калі гаварыць пра канкрэтны ўклад у эканамічны патэнцыял раёна, то назаву наступную лічбу: за 7 месяцаў бягучага года ўдзельная вага паступленняў у бюджэт раёна ад прыватнага сектара склала 22,4 працэнта.

Гутарыў Іван КАВАЛЕНКА.

З узнагародай!
Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджаны: настаўнік геаграфіі гімназіі г. Ляхавічы Любоў КАВАЛЕНКА; дырэктар Малагарадзішчанскага дзіцячага сада-сярэдняй школы Анатолій ТУРАЎ.

Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджаны: настаўнік рускай мовы і літаратуры Пранчакоўскай сярэдняй школы Людміла БАЖКО; настаўнік беларускай мовы і літаратуры Малагарадзішчанскага дзіцячага сада-сярэдняй школы  Таіса ГАТОЎЧЫЦ; настаўнік рускай мовы і літаратуры Падлескай сярэдняй школы Тамара ШЫНГЕЛЬ.

Ганаровай граматай упраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама ўзнагароджаны: настаўнік пачатковых класаў сярэдняй школы № 2 г. Ляхавічы Таццяна  БОХАН; настаўнік фізкультуры Альхоўскай сярэдняй школы Міхаіл БУБНОЎ; настаўнік тэхнічнай працы Тухавіцкай сярэдняй школы Сцяпан ВАШЧУЛА; дырэктар Куршынавіцкай сярэдняй школы  Іван ГАЛІЦКІ; настаўнік музыкі і сацыяльны педагог Тухавіцкай сярэдняй школы Людміла КОРАНЬ; настаўнік гісторыі Зубелевіцкай базавай школы Таццяна ЛАМАННІКАВА; бібліятэкар сярэдняй школы  № 2 г. Ляхавічы Марына НІКІЦІНА; настаўнік пачатковых класаў Востраўскай сярэдняй школы Таццяна ПЕТРАШЭВІЧ; настаўнік беларускай мовы і літаратуры Малагарадзішчанскага дзіцячага сада-сярэдняй школы Лілія ПЯТРОЎСКАЯ; выхавацель ясляў-сада № 3 г. Ляхавічы Марыя САКУН; настаўнік пачатковых класаў Востраўскай сярэдняй школы Людміла ЮНІК.

Ганаровай граматай Ляхавіцкага райвыканкама ўзнагароджаны: музычны кіраўнік ясляў-сада № 3 г. Ляхавічы Алена ВАРАБЕЙ; майстар вытворчага  навучання Тухавіцкага вучэбна-вытворчага камбіната Іосіф ЛАМАНОС.

Ганаровай граматай Ляхавіцкага раённага Савета дэпутатаў узнагароджаны настаўнік біялогіі Федзюкоўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы Ірына ВАРАНОВІЧ; сацыяльны педагог Крывошынскай сярэдняй школы Людміла САЎЧЫК.

Падзячным пісьмом Ляхавіцкага райвыканкама ўзнагароджаны: настаўнік геаграфіі сярэдняй школы № 1 г. Ляхавічы Наталля КЕДЗЬ; намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Жарабковіцкай сярэдняй школы Рэгіна ЛАЎРЭНАВА; метадыст  вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі Ларыса ЛОЙКА; настаўнік хіміі гімназіі г. Ляхавічы Марына ПІВАВАР.

Падзячным пісьмом Ляхавіцкага раённага Савета дэпутатаў узнагароджаны: настаўнік біялогіі Дараўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы Наталля КСЁНЖЫК; намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце сярэдняй школы № 1 г. Ляхавічы Таццяна ПІЛІНОГА; настаўнік пачатковых класаў Падлескай сярэдняй школы Таццяна ТАРАНДА; настаўнік музыкі Востраўскай сярэдняй школы Вольга ЯРМОЛІК.

Пяціпавярховік святкуе юбілей
24 лютага 1998 года быў дадзены старт будаўніцтву ў Ляхавічах новага маладзёжнага жыллёвага будаўнічага кааператыва. Адрасам будаўнічай пляцоўкі стала пустка на заканчэнні вуліцы Чкалава. А літаральна праз два гады (у верасні 2000 года) прыгожы, з сучаснай планіроўкай кватэр пяціпавярховы дом на два пад’езды вітаў першых навасёлаў.

Шмат сіл, энергіі ў станаўленне кааператыва ўклаў яго былы старшыня Уладзімір Трызна, цяпер эстафету падхапіла ініцыятыўная энтузіястка грамадскай справы Алена Валчэцкая. Заўсёды  дбае пра інтарэсы сваіх суседзяў па дому бухгалтар Ніна Адаська.

Увогуле, усе жыльцы дома № 23 па вуліцы Чкалава шчыруюць на добраўпарадкаванні тэрыторыі вакол кааператыва, на лесвічных пляцоўках. Апошнім часам шматпавярховік зазіхацеў новымі фарбамі, якія дадалі добраўпарадкаванасці і ўтульнасці.

У мінулую суботу каля дома № 23 было святочна і весела – кааператыў святкаваў 10-гадовы юбілей. Віталі шчыра ўсіх жыльцоў, асабліва – першую бабулю дома Наталлю Лойка, мнагадзетную матулю Алену Валчэцкую і яе 6-месячную дачушку Сафію, самую сталую жыхарку Фроню Плюцінскую. А яшчэ былі танцы, песні, конкурсы, віктарыны і шчырыя пажаданні жыць яшчэ сто гадоў разам.

Наталля САЛАГУБ, жыхарка дома № 23, вул. Чкалава.