Студотряд имени Степана Десюкевича работает в Ляховичском районе

На працоўную вахту ў СВК «Ляхавіцкі» на мінулым тыдні заступіў студэнцкі атрад агракаледжа.

– У студатрадзе – лепшыя актывісты   каледжскай пярвічкі БРСМ, якія вызначыліся не толькі ў вучобе, але і ў грамадскім жыцці. У камандзе сем юнакоў і адна дзяўчына – Вольга Ігошына, якую абралі камандзірам, – адзначае першы сакратар райкама БРСМ Марыя Лутавінава.
Сімвалічна, што ў год юбілею Вялікай Перамогі студэнцкі атрад носіць імя Сцяпана Дзесюкевіча – кіраўніка Ляхавіцкага падпольнага райкама, першага рэдактара «Совецкага патрыёта».

Рабяты працуюць на добраўпарадкаванні аб’ектаў сельгаспрадпрыемства і, па словах прараба Уладзіміра Папко, да работы ставяцца адказна.
Вольга ІГОШЫНА, камандзір атрада:
– На некалькі дзён прымералі на сябе дарослае жыццё. Фарбуем агароджу, ачышчалі сянажную траншэю і г. д. Лічу, што нам, навучэнцам, вельмі карысна адчуць працоўную атмасферу, ды і зарабіць грошай не лішняе.
Захар ГІРКО:
– Кожную раніцу з намі праводзяць інструктаж па тэхніцы бяспекі, даюць заданне. Прыемна, што ставяцца з павагай і разуменнем.
Андрэй ВОЙЦІК:
– Пераканаліся, што ў «Ляхавіцкім» тэхніка сучасная і яе многа. Працаваць тут, нават кароткі тэрмін, – бясцэнны вопыт.
Улад ІВАНОЎ:
– З намі заключаны працоўныя дагаворы, нам  дапамагаюць, падказваюць вопытныя спецыялісты. Студэнцкі атрад – больш, чым работа. Гэта эмоцыі, новыя знаёмствы.

Студэнцкі рух на Ляхавіччыне толькі пачынаецца. Сёлета плануецца работа педагагічных, сельскагаспадарчых, сэрвісных і іншых атрадаў.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.