Ляхавіччына: «Шлях новы» у буйным фармаце

На мінулым тыдні сапраўды гістарычная падзея раённага маштабу адбылася ў гарадскім Доме культуры. Упаўнаважаныя з СВК «Ордэна «Знак Пашаны» Кастрычнік» і «Шлях новы» сабраліся разам, каб вызначыць будучае сваіх гаспадарак, абмеркаваць, як далей развіваць сель-скагаспадарчую вытворчасць і якім бачыцца заўтрашні дзень вяскоўцаў.
Напярэдадні сходы адбыліся ў абодвух сельгаскааператывах, на якіх працаўнікі гаспадарак прагаласавалі за аб’яднанне. Сход упаўнаважаных прыняў рашэнне далучыць СВК «Ордэна «Знак Пашаны» Кастрычнік» да СВК «Шлях новы». Такім чынам на сельскагаспадарчай прасторы Ляхавіччыны стала на адну гаспадарку менш, затое з’явілася ўзбуйненая, з колькасцю працаўнікоў каля 500 чалавек — СВК «Шлях новы», у якой будуць 2 участкі: «Навасёлкі» і «Ордэна «Знак Пашаны» Кастрычнік». Цяпер разам на агульны вынік будуць працаваць вяскоўцы — дзеля павышэння прываг, надояў, ураджайнасці, росту заработнай платы, паляпшэння жыцця і дабрабыту сваіх працаўнікоў. Узбуйненую гаспадарку будзе ўзначальваць Аляксандр Вашчук.
Галіна КАНЬКО.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *