Паведамленне аб часе і месцы прыёму дакументаў аб вылучэнні прадстаўнікоў у склад раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Да 17 мая 2020 года ўключна палітычныя партыі, іншыя грамадскія аб’яднанні, працоўныя калектывы арганізацый або калектывы структурных падраздзяленняў арганізацый, грамадзяне шляхам падачы заяў маюць права вылучаць сваіх прадстаўнікоў у склад тэрытарыяльных камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Парадак вылучэння ў склад даных камісій рэгулюецца артыкулам 35 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь і растлумачаны ў пастанове Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў ад 8 мая 2020 г. № 13 «Аб растлумачэнні прымянення палажэнняў Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь аб парадку ўтварэння камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2020 годзе».
Прыкладныя формы дакументаў аб вылучэнні прадстаўнікоў у склад тэрытарыяльных камісій кіруючым органам арганізацыйнай структуры (сходы пярвічнай арганізацыі) палітычнай партыі, іншага грамадскага аб’яднання, сходы выбаршчыкаў працоўнага калектыву, заявы выбаршчыкаў аб вылучэнні прадстаўніка ў склад камісіі адобраны пастановай Цэнтральнай камісіі ад 20 красавіка 2020 г. № 10 і размешчаны на сайце Цэнтральнай камісіі.
Прыём дакументаў па вылучэнні прадстаўнікоў у склад Ляхавіцкай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь праводзіцца па адрасе: г. Ляхавічы, пл. Леніна, 3, райвыканкам, каб. № 215.
Графік прыёму: панядзелак-пятніца з 8.00 да 17.00, перапынак на абед з 13.00 да 14.00, 16 мая 2020 г. (субота), 17 мая 2020 г. (нядзеля) – прыём дакументаў будзе ажыццяўляцца ў кабінеце № 215 па графіку рабочага дня.
Аддзел арганізацыйна-кадравай  работы райвыканкама.