Сколько в Ляховичском районе проживает многодетных семей?

У базе даных тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва налічваецца па стане на 13 мая 375 мнагадзетных сем’яў (з іх у горадзе 190), у якіх выхоўваецца 1253 непаўналетнія дзіцяці.

Лідарам па колькасці мнагадзетных сем’яў стаў Жарабковіцкі сельсавет – тут іх пражывае 43, на другім месцы Начаўскі(30), а замыкае топ Навасёлкаўскі сельсавет, дзе налічваецца 28 мнагадзетных сем’яў. На Ляхавіччыне дзве сям’і выхоўваюць сем дзяцей і дзве – шасцярых. Пяццю дзецьмі могуць пахваліцца 23 сям’і, чатырма – 68.