Адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне патрабаванняў

Супрацоўнікі АДАІ склалі два адміністрацыйныя пратаколы на вадзіцеляў аўтацягнікоў, якія спыніліся на аўтазапраўцы каля Ганчароў. Яны парушылі патрабаванні пастановы Саўміна “Аб мерах па прадухіленню завоза і распаўсюджвання інфекцыі, выкліканай каранавірусам COVID-19”. Згодна дакумента, вадзіцелі міжнароднікі, якія выконваюць транзіт праз краіну, маюць права спыняцца для адпачынку і харчавання толькі ў спецыяльна вызначаных месцах. У Ляхавіцкім раёне такія стаянкі адсутнічаюць.
Вадзіцелі транзітных фур, якія праязджаюць па дарозе рэспубліканскага значэння Крычаў-Бабруйск¬-Івацэвічы, што праходзіць праз наш раён, часам ігнаруюць патрабаванне пакінуць тэрыторыю краіны па самым кароткім маршруце і заязджаюць на ганчароўскую аўтазапраўку. За што, згодна артыкула 23.4 («Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ей  службовых паўнамоцтваў») Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, прадугледжана адказнасць у выглядзе штрафу ад 2 да 50 БВ або адміністрацыйны арышт.
Калі заўважылі парушэнні патрабаванняў з боку вадзіцеляў-міжнароднікаў на фурах з замежнымі нумарамі, тэлефануйце на 102.
Андрэй ГАЎРЫЛЬЧЫК, начальнік АДАІ.