Дыпламат у белым халаце

Для галоўнай медыцынскай сястры Ляхавіцкай цэнтральнай раённай бальніцы (на гэтай пасадзе Ала Туркіна з 2005 года) медыцына – не толькі прафесія, але і прызванне, неабходнасць і нават лад жыцця. Працоўная дзейнасць выпускніцы Баранавіцкага медыцынскага вучылішча пачалася з 1986 года ў якасці старшай акушэркі радзільнага аддзялення райбальніцы. З той пары Ала Мікалаеўна ўжо і не ўяўляе сябе ў іншай ролі, чым дзяліцца вопытам са сваімі калегамі, дасканала, дакладна выконваць прафесійныя абавязкі. Менавіта ў яе непасрэдным падначаленні ўвесь сярэдні медыцынскі персанал устаноў аховы здароўя Ляхавіччыны. Яна кантралюе арганізацыю і захаванне санітарна-эпідэміялагічнага рэжыму, добраўпарадкаванне тэрыторыі, праводзіць заняткі сярод медсёстраў. “Вельмі граматная галоўная медыцынская сястра, выдатны прафесіянал”, – так характарызуе Алу Туркіну намеснік галоўнага ўрача ЦРБ Міхаіл Куляшоў. Спагада і міласэрнасць, дыпламатычнасць, адкрытасць і душэўнасць, любоў і пяшчота дапамагаюць ёй ва ўсім.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *