На першае працоўнае месца. У Ляхавіцкім аграрным каледжы прайшлі першыя выпускныя

Пуцёўку ў дарослае жыццё атрымалі 58 будучых ветэрынараў і аграномаў. У мінулым – гады вучобы, вясёлае студэнцкае жыццё, бяссонныя ночы перад сесіяй.

Накіраванні на свае першыя працоўныя месцы выпускнікі атрымалі яшчэ 20 лютага. Большасць маладых спецыялістаў застанецца працаваць на Брэстчыне, працоўны дэсант таксама адправіцца ў Мінскую і Гомельскую вобласці.

Цырымонія ўручэння дыпломаў і выпускны сёлета прайшлі ў сціплай абстаноўцы, але момант урачыстасці ўсё ж удалося захаваць. Дарэчы,
15 выпускнікоў атрымалі дыплом з адзнакай.

Ірына КУЗЬМІЧ.

Фота з сайта Ляхавіцкага аграрнага коледжа.