Музычны падарунак для медыкаў. Навасёлкаўскія артысты ладзілі канцэрт пад адкрытым небам у бальнічным двары

Народны клуб аматараў песні, гумару і гульні «Вечарніца» (кіраўнік Таццяна Пішч) Навасёлкаўскага СДК не адно дзесяцігоддзе радуе сваёй творчасцю. Калектыў – жаданы госць на культурных мерапрыемствах раённага, абласнога і рэспубліканскага маштабаў, ён з задавальненнем выступае ў доме ветэрана Вялікай Айчыннай ці на палявым стане. А днямі «Вечарніца» вырашыла арыгінальным чынам павіншаваць з Міжнародным днём медыцынскай сястры работнікаў райбальніцы, падтрымаць медыкаў у няпростай эпідсітуацыі і, канешне, пажадаць здароўя ўсім пацыентам.

Навасёлкаўскія артысты ладзілі канцэрт пад адкрытым небам у бальнічным двары: спявалі, віншавалі, дзякавалі. Міні-канцэрт прайшоў пад апладысменты і вельмі спадабаўся.

Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

Фота Сяргея  ВАРАНОВІЧА.