Праверак стала менш

Камітэт дзяржкантролю Брэсцкай вобласці сумесна з кантралюючымі органамі праводзіць работу па аптымізацыі запланаваных на першае  паўгоддзе праверак суб’ектаў гаспадарання.

Такія меры па забеспячэнні ўстойлівай работы эканомікі і сацыяльнай сферы прымаюцца ва ўмовах зніжэння дзелавой актыўнасці ў сувязі са складанай эпідэміялагічнай абстаноўкай.
КДК Брэсцкай воб-ласці на падставе паведамленняў, што паступаюць з дзяржорганаў, з плана на першае паўгоддзе выключыў 172 праверкі, раней запланаваныя тэрытарыяльнымі органамі Мінфіна, Мінпрацы і сацабароны, Дзяржстандарта, МНС і іншымі.
Інфармацыя пра змяненні абнаўляецца штотыдзень па чацвяргах на сайце КДК.

КДК Брэсцкай вобласці.