Криминал, происшествия в Ляховичском районе

Забруджаны калодзеж
Райаддзел Следчага камітэта сумесна з міліцыяй праводзіць пошук асобы, якая ў вёсцы Гарадзішча забрудзіла нафтапрадуктамі пітную ваду ў двух калодзежах. Узбуджана крымінальная справа па ч. 2 арт. 272 (забруджванне або засмечванне вады).

Тайнік
Ляхавічанін 1970 г.н. незаконна захоўваў дома пяць вінтовачных патронаў. РАСК узбудзіў крымінальную справу па ч. 2 арт. 295 (незаконныя дзеянні ў адносінах агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў).

Аўто ў абмен на “градус”
Ляхавічаніну 1973 г.н. пагражае канфіскацыя аўтамабіля і штраф за паўторнае кіраванне транспартным сродкам у нецвярозым стане. Напачатку года ён ужо адзначыўся за рулём “пад градусам” і быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. Паводзіны свае, як бачна, не асэнсаваў.

Пажывіліся
У аграгарадку Дарава неўстаноўленая асоба выкрала з двара дома металічныя трубы і ванну. Суму страты гаспадар ацаніў у 230 рублёў.
У Коньках у мясцовага жыхара, калі ён адсутнічаў дома, зніклі радыятары ацяплення, пячная дзверца, металічны ложак, тэлевізар і іншыя рэчы. Аматар пажывіцца ўстаноўлены. Ім аказаўся раней судзімы за хуліганства вясковец 1996 г.н. Ён заключаны пад варту, выкрадзеная маёмасць канфіскавана.
Віталій ЛАБАНАЎ, начальнік РАСК.