Прамыя тэлефонныя лініі

У аўторак, 26 мая, адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам УУС Брэсцкага аблвыканкама АСТРЭЙКАМ Аляксандрам Вячаслававічам.Пытанні, якія тычацца забеспячэння асабістай і маёмаснай бяспекі, своечасовага рэагавання на паведамленні пра здарэнні, аховы грамадскага парадку, забеспячэння бяспекі дарожнага руху, грамадзянства і міграцыі, можна будзе задаць з 10.00 да 12.00 па тэлефоне 8-0162-27-57-57.

27 мая з 9.00 да 12.00 прамую тэлефонную лінію будзе праводзіць начальнік упраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці палкоўнік унутранай службы БУЦЬКО Дзмітрый Вікенцьевіч. Ён адкажа на любыя хвалюючыя пытанні, якія тычацца дзейнасці ўстаноў крымінальна-выканаўчай сістэмы вобласці, парадку выканання і адбыцця пакаранняў, па тэлефоне ў г. Брэсце 8-0162-43-44-02.