Управа на сямейных агрэсараў. Пракуратура раёна прымае меры па папярэджанні ўчынення злачынстваў у адносінах членаў сям’і

Так, у красавіку 2020 года пракурорам узбуджана крымі-нальная справа па факце прычынення цялесных пашкоджанняў у адносінах Ш., які параніў нажом сваю жонку. Такое рашэнне было прынята з-за таго, што Ш. раней ужо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за ўчыненне супрацьпраўных дзеянняў у адносінах жонкі, злоўжываў спіртным.

У сакавіку 2020 года ўзбуджана крымінальная справа ў адносінах М., які неаднаразова наносіў пабоі і прычыняў псіхічныя пакуты членам сям’і і ў чарговы раз ў лютым збіў жонку рукамі, а таксама прыладай для здрабнення гародніны.

Яшчэ адна справа ўзбуджана ў абарону састарэлай К., якой былі прычынены менш цяжкія цялесныя пашкоджанні дачкой.
У гэтым годзе пракуратурай узбуджана пяць крымінальных спраў прафілактычнай накіраванасці.

З улікам таго, што паўнамоцтвы, прадастаўленыя крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, дазваляюць пракурору узбуджаць крымінальныя справы і пры адсутнасці заявы пацярпелага боку ў мэтах абароны правоў і законных інтарэсаў, практыка ўзбуджэння пракурорам крымінальных спраў у адносінах сямейных агрэсараў для недапушчэння ўчынення больш цяжкіх злачынстваў будзе працягнута.

Сяргей ДЗЯЖКО, пракурор раёна.