Адной з асноўных задач для супрацоўнікаў РАНС з’яўляецца папярэджанне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый

На жаль, колькасць пажараў не змяншаецца. У студзені на тэрыторыі раёна адбылося 4 пажары. Па-ранейшаму адной з асноўных задач для супрацоўнікаў РАНС з’яўляецца папярэджанне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый, прадухіленне гібелі і траўматызму людзей на пажарах. З мэтай актывізацыі і павышэння эфектыўнасці пажарна-прафілактычнай работы з 20 студзеня па 20 сакавіка на тэрыторыі Ляхавіччыны праходзіць спецыяльная акцыя. Супрацоўнікі РАНС праводзяць шэраг распрацаваных мерапрыемстваў сумесна з РАУС, педагагічнымі калектывамі, упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, медыкамі. Асаблівая ўвага ў гэты час — адзінока пражываючым і састарэлым грамадзянам, інвалідам. Як паказвае практыка, такія людзі не заўсёды могуць самастойна ўстанавіць аўтаномны пажарны апавяшчальнік, а тым болей адрамантаваць печку ці электраправодку. Ім на дапамогу прыходзяць выратавальнікі, сацыяльная служба, сельвыканкамы. Праводзіцца прафілактычная работа на супрацьпажарную тэматыку з сем’ямі, дзе злоўжываюць спіртным, а таксама з іх суседзямі. На парадку дня камісійнае абследаванне дамоў, дзе жывуць шматдзетныя сем’і. У планах таксама — тэматычныя сходы з грамадзянамі, размовы і пазакласныя мерапрыемствы ў профільных класах. Ва ўстановах адукацыі, на бацькоўскіх сходах праходзяць размовы і кіналекторыі па тэме папярэджання пажараў.
Ірына ТУКАЙ,
спецыяліст групы прапаганды
і навучання РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *