Аб утварэнні Ляхавіцкай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Рашэнне прэзідыума Ляхавіцкага раённага Савета дэпутатаў, Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта  ад 19 мая 2020 г. № 19/488 Аб утварэнні Ляхавіцкай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

На падставе часткі 9 артыкула 24 і артыкула 34 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, разгледзеўшы пратаколы, якія паступілі ад раённай арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі, іншых грамадскіх аб’яднанняў, заявы выбаршчыкаў аб вылучэнні прадстаўнікоў у склад раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, прэзідыум Ляхавіцкага раённага Савета дэпутатаў і Ляхавіцкі раённы выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЛІ:

  1. Утварыць Ляхавіцкую раённую камісію па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у колькасці 13 (трынаццаці) чалавек.
  2. Зацвердзіць персанальны склад Ляхавіцкай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь:
    Бацкалевіч Юлія Уладзіміраўна – ад грамадзян
    шляхам падачы заявы; Баўтко Надзея Іванаўна – ад Ляхавіцкай раённай арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі;
    Баўтрукевіч Наталля Міхайлаўна – ад грамадзян шляхам падачы заявы;
    Ісаханава Наталля Мікалаеўна – ад Ляхавіцкай раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь»;
    Кулак Наталля Іванаўна – ад грамадзян шляхам падачы заявы;
    Маслоўская Наталля Лявонцьеўна – ад Ляхавіцкай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын»;
    Мацкевіч Наталля Францаўна – ад Ляхавіцкай раённай арганізацыі Беларус-кага Таварыства Чырвонага Крыжа;
    Памазанскі Сяргей Уладзіміравіч – ад грамадзян  шляхам падачы заявы;
    Пракап’юк Тамара Ула-дзіміраўна – ад Ляхавіцкай раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму;
    Сініла Яўгеній Сяргеевіч – ад Ляхавіцкай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі»;Фядотава Наталля Міхайлаўна – ад грамадзян
    шляхам падачы заявы;
    Чура Ірына Алегаўна – ад Ляхавіцкай раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу;
    Юрлевіч Валянціна Міхайлаўна – ад Ляхавіцкай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў.
    Месца знаходжання і нумар тэлефона Ляхавіцкай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь: г. Ляхавічы, пл. Леніна, 3, адміністрацыйны будынак Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта, кабінет № 423, тэл. 6-06-38.
  3. Аддзелу арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама (Дарашкевіч В. У.) забяспечыць правядзенне першага арганізацыйнага пасяджэння Ляхавіцкай раённай камісіі па выбарах  Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з удзелам прадстаўнікоў райвыканкама не пазней за тры дні з дня ўтварэння.
  4. Установе «Рэдакцыя раённай газеты «Ляхавіцкі веснік» (Кухта М. А.) апублікаваць данае рашэнне ў раённай газеце ў сямідзённы тэрмін з дня яго прыняцця.
  5. Аддзелу ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама (Прыхач Н. Б.) размясціць данае рашэнне на інтэрнэт-старонцы Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта афіцыйнага сайта Брэсцкага аблвыканкама.
    Старшыня Ляхавіцкага раённага Савета дэпутатаў
    Л. І. КАЛБАСА.
    Старшыня Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта
    А. В. КАМІНСКІ.
    Кіраўнік справамі Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта У. У. СТЫКУЦЬ.

Рэжым работы Ляхавіцкай раённай камісіі  па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь:

панядзелак – пятніца з 10.00 да 19.00, перапынак  з 14.00 да 15.00;
субота з 10.00 да 14.00 (напярэдадні дня выбараў – субота, 8 жніўня 2020 г., – да 19.00, перапынак з 14.00 да 15.00); выхадны – нядзеля.