Дзе смеццю не месца

Да тэмы людской безгаспадарчасці і нядбайнасці не хочацца звяртацца ў любую пару года, а ў такую, калі прырода зіхаціць суквеццем жыццесцвярджальных фарбаў, і ўвогуле. Але ж факты, як вядома, рэч упартая. І іх нельга абмінаць, каб іншыя не паўтаралі такія здзекі над навакольным асяроддзем і над землякамі, якія супраць волі становяцца сведкамі такіх беспарадкаў.

Літаральна напярэдадні юбілейнага Дня Перамогі, калі Ляхавічы прымя-ралі святочнае ўбранне, каля дома № 46 па вуліцы Леніна ў райцэнтры нехта выкінуў два мяхі смецця, якое рассыпалася-разляцелася. Канешне, камунальнікі прыбралі рэшткі чыйгосьці сумлення, дакладней, яго адсутнасці. Але асадак ад такіх учынкаў застаўся.
А праз некалькі дзён смеццевы «нацюрморт» давялося назіраць ужо каля дома № 48 па вуліцы Леніна каля куста бэзу, які збіраўся распус-кацца. Напрошваецца рытарычнае пытанне: няўжо цяжка дачакацца спецыялізаваную машыну для вывазу смецця, якая заўжды прыязджае па графіку? Канешне, прасцей, хутчэй –
выкінуў, куды захацеў і дзе захацеў. Але няўжо не сорамна так рабіць на вачах суседзяў, знаёмых і незнаёмых, а яшчэ дзяцей, якія вучацца правілам паводзін па тым, што бачаць. А вам хочацца жыць на сметніку?

Галіна ЗАРЭЧНАЯ.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.