З «Клопатам» круглы год

«Клопат» – такую назву мае рэспубліканская міжведамас-
ная праграма, якая рэалізуецца з мэтай арганізацыі летняй занятасці і адпачынку падлеткаў. Дзейнасць супрацоўнікаў інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС у межах акцыі, як і заўсёды, накіравана на прафілактыку супрацьпраўных паводзін непаўналетніх.

На вясенніх канікулах міліцыянеры завіталі да 29 хлопчыкаў і дзяўчынак, з якімі вядзецца індывідуальна-прафілактычная работа. Акцэнт у гутарках зроблены на адказнасці, якая прадугледж-ваецца ў выпадку ўчынення злачынства або правапарушэння. У цэнтры ўвагі і рызыкі, якія могуць узнікнуць пры «падарожжы» непаўналетніх па інтэрнэце.
Не абыходзяцца падчас размовы і праблемы алкагалізму, якая існуе ў грамадстве, ужывання і незаконнага абароту наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх аналагаў. Супрацоўнікі міліцыі – частыя «госці» на дыскатэках, месцах адпачынку моладзі. Канешне, эпідсітуацыя ўнесла карэктывы ў формы адпачынку, але ўвага да школьнікаў засталася. Тым больш, не здымаецца з парадку дня кантроль за знаходжаннем школьнікаў на вуліцы ў цёмны час сутак.
З пачатку года ўзбуджана ў раёне 12 крымінальных спраў у адносінах непаўналетніх за крадзеж маёмасці. Таму асаблівая ўвага надаецца і рабоце з бацькамі, тлумачэнню іх адказнасці за паводзіны дзяцей.
Міліцыя працягвае абследаваць дзіцячыя гульнёвыя пляцоўкі, месцы масавага адпачынку дзяцей і моладзі на прадмет гатоўнасці іх да летняга сезона. Мэта – недапушчэнне траўматызму і гібелі на вадаёмах. Прыкладам выканання нормаў бяспекі можа служыць тэрыторыя парку па вуліцы Дзесюкевіча ў райцэнтры, дзе ўлічаны санітарныя і іншыя нормы.

Аляксей ПАЛЯШЧУК, участковы інспектар ІСН.