В Ляховичском районе сгорел дом


22 мая амаль у 10 гадзін вечара выратавальнікі спяшаліся на пажар у вёску Гайнінец – гарэў дом. Агонь знішчыў дах, пашкоджана перакрыцце і маёмасць. Прычына пажару – высвятляецца.
Па стане на 25 мая ў раёне зарэгістравана 17 пажараў, на якіх загінулі пяць чалавек.
Часта прычынай вогненнай зводкі становяцца нядбайныя адносіны да выканання правілаў пажарнай бяспекі.
Выходзіце з дома, праверце, ці адключаны электра і газавыя прыборы. Не захоўвайце ў даступным для дзяцей месцы запалкі, запальніцы і іншыя лёгкаўзгаральныя вадкасці. У выпадку ўзнікнення пажару тэлефануйце па нумарах 101 і 112.
Таццяна КАЛГУШКІНА, інспектар РАНС.