Асабовы састаў 17-га асобнага батальёна сувязі, што дыслакуецца ў Ляхавіцкім раёне, умела і зладжана выконвае свае задачы

У апаратных сувязі

Зусім нядаўна ў строй 17-га асобнага батальёна сувязі, што дыслакуецца ў раёне, прыйшло папаўненне. Але і за гэты нядоўгі час маладыя ваеннаслужачыя ўжо шмат чаму навучыліся, пазнаёміліся з тэхнікай і ўзбраеннем. Своеасаблівым экзаменам для іх сталі спецыяльныя заняткі па баявой падрыхтоўцы, што прайшлі на мінулым тыдні.
Адпрацоўваліся дзеянні асабовага саставу ў палявых умовах у складзе экіпажаў. На працягу некалькіх дзён, адве-дзеных на кантрольныя заняткі, ваенна-служачыя батальёна здзейснілі марш ва ўстаноўлены раён, дзе разгарнулі палявы лагер, у складзе экіпажаў трэніраваліся разгортваць тэхніку сувязі, удасканальвалі уменне працаваць на ёй — наладжваць сувязь, перадаваць інфармацыю па розных каналах.
Такія заняткі — першы палявы вопыт навічкоў. Нягледзячы на высокія патрабаванні, напружанасць і адказнасць, маладым салдатам падабаецца работа ў палявых умовах, дзе не толькі адточваецца ваеннае майстэрства, але і мацнее вайсковае сяброўства.

Маскіроўка пазіцый

Час, праведзены на палігоне, пацвердзіў: асабовы састаў падраздзялення ўмела і зладжана выконвае свае задачы, а новае папаўненне цвёрда стала ў строй, дакладна і ўпэўнена дзейнічаючы на сваіх пастах.
Аляксандр КУДРАШОЎ,
камандзір 17-га
асобнага батальёна сувязі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *