Адзіны падатак зменшаны ўдвая

Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Баранавіцкім раёне паведамляе аб прыняцці Брэсцкім абласным Саветам дэпутатаў
18 мая 2020 года рашэння
№ 173 «Аб змяншэнні ставак адзінага падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб», у адпаведнасці з якім прымяняемыя індывідуальнымі прадпрымальнікамі і фізічнымі асобамі стаўкі адзінага падатку ў ІІ – ІІІ кварталах 2020 года зменшаны ў два разы.
Рашэнне № 173 уступае ў сілу 22 мая 2020 года і пашырае сваё дзеянне на адносіны, якія ўзніклі   з 1 красавіка 2020 года.