Аўдыт эфектыўнасці паказаў недапрацоўкі. Праведзены аўдыт эфектыўнасці выканання праграмы «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе»

Баранавіцкім міжраённым камітэтам дзяржаўнага кантролю ў рамках выбарачнай праверкі праведзены аўдыт эфектыўнасці выканання Рэгіянальнага комплексу мерапрыемстваў па рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе» на 2016-2020 гады ў Ляхавіцкім раёне.
Нягледзячы на прымаемыя мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі і КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» меры, у Ляхавіцкім раёне не выкананы некаторыя мэтавыя паказчыкі вышэйназванай Дзяржаўнай праграмы за перыяд 2016-2019 гады, а ў 2020 годзе яе выкананне знаходзіцца пад пагрозай зрыву, ва ўказанай сферы не наведзены належны парадак, дапушчаны факты неэфектыўнага выкарыстання бюджэтных сродкаў, іншыя парушэнні і недапрацоўкі, якія ўплываюць на эфектыўнасць рэалізацыі праграмы і дзейнасці жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
Па выніках работы за мінулы перыяд 2016-2019 гады з 18, даведзеных ва ўстаноўленым парадку, мэтавых паказчыкаў у асобных перыядах фактычна не выкананы 12 мэтавых паказчыкаў па шасці рэалізуемых падпраграмах.

Грунтуючыся на ацэнцы эфектыўнасці рэалізацыі падпраграм Рэгіянальнага комплексу мерапрыемстваў па рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе» на 2016-2020 гады, у Ляхавіцкім раёне эфектыўнасць рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы лічыцца ў 2016 годзе сярэдняй, значэнне згодна з прымяняемай формулай разліку роўна 0,89 (не менш за 0,8), у 2017 годзе – высокай, 0,98 (не менш за 0,9), у 2018 годзе – высокай, 0,9 (не менш за 0,9), у 2019 годзе – нездавальняючай, «мінус» 0,36 (не менш за 0,7).
Напрыклад, пры сістэмным невыкананні мерапрыемстваў па рэалізацыі падпраграмы 6 «Абыходжанне з камунальнымі адходамі і выкарыстанне другасных матэрыяльных рэсурсаў» устаноўлены факты адсутнасці паасобнага збору адходаў вытворчасці і бытавых адходаў на гарадскім палігоне цвёрдых камунальных адходаў г. Ляхавічы і падраздзяленнях КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ».
Прымаемыя меры па выкананні даведзеных аб’ёмных паказчыкаў і зніжэнні сабекошту вырабленай прадукцыі, аказанні жыллёва-камунальных паслуг пры наяўнасці рэзерваў па зніжэнні фактычных затрат носяць несістэмны характар.
Згодна з формай дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 4-ф (затраты) «Справаздача аб затратах на вытворчасць і рэалізацыю прадукцыі (работ, паслуг)», зацверджанай пастановай Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь ад 29.09.2015 № 123, у 2017 годзе ўзровень затрат на вытворчасць і рэалізацыю прадукцыі на прадпрыемстве ў параўнанні з 2016 годам склаў «мінус» 0,9 працэнта, у 2018 годзе ў параўнанні з 2017 годам – «плюс» 1,77 працэнта, за 2019 год – «плюс» 2,27 працэнта.
Асноўнымі прычынамі невыканання паказчыка зніжэння затрат з’яўляюцца: зніжэнне выручкі ад рэалізацыі цеплавой энергіі, наяўнасць стратных відаў дзейнасці (лазні, бытавое абслугоўванне, гасцініца, вытворчасць ЖБВ і вокнаў, рытуальныя паслугі), апераджальны рост заработнай платы над пра-дукцыйнасцю працы.
Акрамя таго, выяўлены парушэнні і недахопы, якія негатыўна ўплы-ваюць на эфектыўнасць дзейнасці арганізацый ЖКГ.
Атрыманыя КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» у міжацяпляльны перыяд (з красавіка 2019 года па верасень 2019 года) з перавышэннем патрэбнасці ў субсідыі за аказаныя паслугі па цеплазабеспячэнні ў агульнай суме 197,1 тысячы рублёў вернуты ў бюджэт па выніках праверкі.
Па стане на 1 лютага 2020 года памер не вернутых сродкаў адлічэнняў на капітальны рамонт, якія паступаюць ад насельніцтва, выкарыстоўваемых прадпрыемствам з парушэннем Палажэння аб парадку планавання, правядзення і фінансавання капітальнага рамонту жыллёвага фонду, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21.04.2016 № 324 (са змяненнямі і дапаўненнямі) на іншыя мэты, склаў 152,8 тысячы рублёў.
У 2018 і 2019 гады КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» выкарыстала сродкі бюджэту Ляхавіцкага раёна на капітальны рамонт аб’ектаў з перавышэннем гранічнай нормы затрат на капітальны рамонт квадратнага метра агульнай плошчы кватэр жылых дамоў і без адпаведнага рашэння Брэсцкага аблвыканкама, што пацягнула выкарыстанне гэтых сродкаў з парушэннем заканадаўства ў агульнай суме 140,5 тысячы рублёў.
З улікам вышэйзгаданага, даручэнне Кіраўніка дзяржавы аб
дасягненні ў 2020 годзе долі капітальна рамантуемага жылля ў памеры трох працэнтаў ад эксплуатуемага жылога фонду знаходзіцца пад пагрозай невыканання.
Устаноўлены парушэнні дзеючага заканадаўства пры прадастаўленні спонсарскай дапамогі, распараджэнні дзяржаўнай маёмасцю. КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» ажыццёўлена перадача часткі памяшканняў без заключэння дагавора бязвыплатнага карыстання маёмасцю камунальнай уласнасці і без кампенсацыі камунальных і эксплуатацыйных расходаў. Адчужэнне (продаж) станка камбінаванага дрэваапрацоўчага і саней праведзены без аўкцыёну або конкурсу і без вызначэння рыначнага кошту ўказанай дзяржаўнай маёмасці да ажыццяўлення адпаведных здзелак.
Устаноўлены парушэнні дзеючага заканадаўства пры налічэнні і своечасовасці выплаты заработнай платы за час знаходжання ў водпуску і канчатковага разліку пры звальненні, прадастаўленні дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці, парадку разгляду зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.
Вынікі праведзеных кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў сведчаць пра недастатковасць мер, прынятых выканаўчымі і распарадчымі органамі Ляхавіцкага раёна і КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» па рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе» на 2016-2020 гады, рашэнні праблемных пытанняў і забеспячэнні эфектыўнасці дзейнасці ў сістэме жыллёва-камунальнай гаспадаркі рэгіёна. Па выніках праверкі службовыя асобы, якія дапусцілі парушэнні, прыцягнуты да адказнасці.
Дзяніс АЗАРКА,намеснік старшыні Баранавіцкага міжраённага камітэту дзяржаўнага кантролю.