Абараніць моладзь. 31 мая — Сусветны дзень без тытуню

Сёлета галоўнай тэмай Сусветнага дня без тытуню стануць абарона маладых людзей ад маніпуляцый з боку тытунёвай індустрыі і прафілактыка ўжывання падрастаючым пакаленнем тытуню і нікаціну.

У вялікай ступені тытунёвая індустрыя накіроўвае сваю рэк-ламу на маладых людзей як на новую спажывецкую групу. Ужо шмат дзесяцігоддзяў тытунёвыя кампаніі трацяць значныя грашовыя рэсурсы, каб навязаць моладзі меркаванне, што ўжыванне тытунёвай і нікацінавай прадукцыі – «модна», «сучасна» і «па-даросламу».
Імкнучыся маніпуліраваць мала-дымі людзьмі, тытунёвая індустрыя звяртаецца да метадаў «прыхарошвання» сваёй прадукцыі, стараецца зрабіць яе больш прывабнай, напрыклад, пры дапамозе прыгожай фірменнай упакоўкі або сімволікі. Тытунёвыя кампаніі ўсё часцей прыцягваюць уплывовых карыстальнікаў сацыяльных сетак да рэкламы сваёй бяспечнай для здароўя прадукцыі. Пры гэтым часта яны дзейнічаюць у абход традыцыйных правілаў і нормаў, рэгулюючых рэкламу і стымуляванне збыту тытунёвых вырабаў.

Вытворцы выкарыстоўваюць у складзе тытунёвых і нікацінавых вырабаў прывабныя для моладзі духмяныя дабаўкі, імкнуцца прасоўваць нібыта «менш шкодныя» або «больш чыстыя» альтэрнатывы традыцыйным цыгарэтам (прычым аб’ектыўныя навуковыя даныя, што абгрунтоўваюць такія сцвярджэнні, адсутнічаюць).

Скрытая рэклама тытунёвай прадукцыі вядзецца ў кінафільмах, тэлеперадачах і г. д.

У свеце курыць кожны пяты падлетак ва ўзросце 13-15 гадоў, восем з кожных дзесяці падлеткаў, якія маюць вопыт курэння, не ў стане адмовіцца ад гэтай прывычкі.

Нягледзячы на тое, што на працягу апошніх гадоў даны паказчык зніжаецца дзякуючы старанням актывістаў і арганізацый, якія вядуць барацьбу супраць тытуню, неабходна прыкласці дадатковыя намаганні, каб абараніць самыя ўразлівыя ўзроставыя групы.
Падлеткі ў 12-16 гадоў лічаць сябе дарослымі, аднак іх цела і нер-вовая сістэма зусім не сфарміра-ваны. І калі пачаць курыць у гэтым узросце, прагнозы могуць быць самымі несуцяшальнымі.

Чым раней падлетак пачынае курыць, тым хутчэй у яго развіва-ецца нікацінавая залежнасць. Гэтаму садзейнічаюць асаблівасці, якія суправаджаюць падлеткавае тытунекурэнне. Дзеці звычайна кураць тайком, яны спяшаюцца, баяцца, каб бацькі ці настаўнікі не ўбачылі іх за гэтым заняткам. Перапынкі паміж зацяжкамі кароткія, а пры хуткім згаранні тытуню ў дым трапляе ў два разы больш нікаціну, чым пры марудным. У дзяцей няма магчымасці купляць якасныя цыгарэты з фільтрам, а значыць у іх арганізм трапляе значна больш шкодных рэчываў. Недахоп грошай прыводзіць да таго, што падлетак эканоміць цыгарэты, дакурвае іх да канца, часам курыць нават недакуркі, гэта значыць тую частку тытунёвага вырабу, дзе сканцэнт-равана максімальная колькасць таксічных рэчываў. Хаваючы ад блізкіх згубную прывычку, падлетак знаходзіцца пастаянна ў нервовым напружанні. Курэнне ператвараецца ў хранічны стрэс, які ўзмацняецца недахопам кіслароду, хуткай фізічнай стамляльнасцю.

Падлеткі ў сілу сваёй нясталасці не могуць у поўнай меры ацаніць цяжар наступстваў ад курэння. Цыгарэта – яд, які дзейнічае не адразу, а паступова. А перспектыва захварэць праз 10-15 гадоў здаецца далёкай і міфічнай, тым больш маладыя людзі ўпэўнены, што могуць кінуць курыць у любы момант.

Таму вельмі важна тлумачыць дзецям пра шкоду курэння яшчэ да таго ўзросту, калі ім упершы-ню працягнуць цыгарэту або паклічуць пакурыць за вуглом.

Майце на ўвазе

Нікацінавая залежнасць у падлетка ў будучым прыводзіць да мноства праблем:
● дрэнная памяць;
● няздольнасць сканцэнтравацца на справе;
● пагаршэнне зроку;
● слабы слых;
● дрэнны нюх;
● замаруджванне рэакцыі на раздражняльнік;
● нізкая вынослівасць;
● нервовае знясіленне;
● гарманальныя парушэнні;
● бяссонніца;
● сардэчныя захворванні;
● хваробы печані і нырак;
● захворванні дыхальнай сістэмы;
● дрэнная скура;
● пагаршэнне стану валасоў, зубоў і пазногцяў;
● хуткае зношванне сэрца і сасудаў;
● рызыка анкалагічных утварэнняў;
● паталогіі рэпрадукцыйнай сістэмы;
● затрымка ў фізічным і разумовым развіцці.

Брэсцкі абласны ЦГЭіГЗ.