З спортам па жыцці ўпэўнена крочыць Вольга Краўчанка

Не захапляцца гэтай жанчынай нельга. Вольга Краўчанка — заўзятая аматарка лыжаў, зімы і руху. Закончыўшы ў 1965 годзе Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры, яна атрымала размеркаванне на пасаду выкладчыка фізвыхавання ў Ляхавіцкі сельскагаспадарчы тэхнікум. Жаданне працаваць, кіпучая энергія, фанатычная ўлюбёнасць у спорт праз год прынеслі першыя вынікі — выхаванцы Вольгі Афанасьеўны па вобласці сярод тэхнікумаў занялі 1 месца.
Яна выступала на абласных і рэспубліканскіх спаборніцтвах і адначасова рыхтавала студэнтаў-лыжнікаў, веласіпедыстаў.
На працягу 22 гадоў каманда лыжнікаў тэхнікума пад яе кіраўніцтвам займала на спаборніцтвах абласнога ўзроўню толькі першыя месцы.
Здаровы лад жыцця для Вольгі Краўчанка не проста словы. 14 гадоў, як выйшла на пенсію, а лыжную дыстанцыю не пакідае, калі няма снегу — іграе ў настольны тэніс.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *