Мы жывём у гарадах…

Гэта тэма была выбрана Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя (СААЗ) у знак прызнання ўздзеяння, якое ўрбанізацыя аказвае на наша агульнае здароўе на глабальным узроўні і на здароўе кожнага з нас.
Вось толькі некаторыя факты аб урбанізацыі: больш за 3 мільярды людзей жывуць у гарадах; у 2007 годзе ўпершыню ў гісторыі доля гарадскога насельніцтва ў свеце перавысіла 50 працэнтаў; да 2030 года 6 з 10 чалавек будуць жыць у гарадах, а да 2050 года гэты паказчык дасягне 7 чалавек з 10.
Практычна ўвесь рост насельніцтва ў бліжэйшыя 30 гадоў адбудзецца ў гарадскіх раёнах. Гэта стварае шматлікія праблемы для здароўя, звязаныя з вадой, навакольным асяроддзем, траўмамі, неінфекцыйнымі захворваннямі, і такімі фактарамі рызыкі, як ужыванне тытуню, нездаровае харчаванне, фізічная інертнасць, злоўжыванне алкаголем.
Сусветны дзень здароўя дае ўнікальную магчымасць засяродзіць увагу на тэме ўрбанізацыі і здароўя, аб’яднаць усіх зацікаўленых для таго, каб паставіць пытанні здароўя на першым месцы палітыкі развіцця гарадоў.
Існуе шэраг магчымасцяў для ўхілення прычын, якія ляжаць у аснове праблем здароўя ў гарадах. Гарадское планаванне можа садзейнічаць здаровым паводзінам і бяспецы шляхам інвесціравання ў актыўныя віды транспарту, праектавання месц для фізічнай актыўнасці. Асаблівую ўвагу неабходна ўдзяляць мерам па рэгуляванні бяспекі харчовых прадуктаў і ўжывання тытуню. Паляпшэнне жыллёвых умоў у гарадах у аспекце жыллёвага будаў-ніцтва, водазабеспячэння і санітарыі мае вялікае значэнне для змяншэння рызыкі для здароўя. Будаўніцтва “гарадоў для ўсіх”, гэта значыць даступных і спрыяльных для людзей усіх узроставых груп, а таксама маючых праблемы са здароўем, людзей з абмежаванымі магчымасцямі, прынясе карысць іх жыхарам. Для такіх дзеянняў неабавязкова патрабуецца дадатковае фінансаванне, але неабходна мэтанакіраваная палітыка па пераразмеркаванні рэсурсаў на правядзенне прыярытэтных мерапрыемстваў, што дазваляе дасягнуць большай эфектыўнасці.
Да Сусветнага дня здароўя прымеркавана кампанія “1000 гарадоў, 1000 жыццяў”, у межах якой 7-11 красавіка 2010 года ва ўсім свеце будуць арганізаваны мерапрыемствы. Падчас іх прапануецца забяспечыць доступ да агульных месц для ўмацавання здароўя. Мэтазгодна арганізаваць фізкультурна-аздараў-ленчыя і забаўляльныя мерапрыемствы ў парках, спартыўныя спаборніцтвы, кампаніі па ўборцы і азеляненні тэрыторыі, прыняцце пастаноў або прадпісанняў аб абмежаванні ўжывання тытуню, аб выдаленні адходаў або закрыццё часткі вуліц для руху транспарту. Тое, што будзе зроблена ў зонах, свабодных ад аўтамабіляў, залежыць ад творчых ідэй, жаданняў і прыярытэтаў горада. Язда на веласіпедах, правядзенне футбольных матчаў, “маршаў здароўя”, канцэртаў класічнай музыкі і г.д. – гэта толькі некалькі прыкладаў ініцыятыў.
СААЗ прапануе сабраць 1000 гісторый пра актыўных прыхільнікаў, якія на справе аказваюць значны ўплыў на стан здароўя ў сваіх гарадах.
Урбанізацыя – тэндэнцыя, якая стала неад’емнай часткай свету, у якім мы жывём. І ўжо сёння мы можам і павінны прыняць неабходныя меры для таго, каб гарады, якія растуць, сталі гарадамі здароўя. Выдатная нагода – пачаць з сябе і 7 красавіка прыняць актыўны ўдзел у правядзенні Сусветнага дня здароўя.
О. БАРТМАН, загадчык аддзела грамадскага здароўя ДУ РЦГЭіАЗ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *