Акцыя-конкурс у Ляхавіцкім раёне #КруціПедалі, улюбляйся ў свет. Дзяліцеся ўражаннямі з велапрагулак да турыстычных аб’ектаў

Фото из архива «ЛВ»

Фізкультурна-спартыўны клуб  сумесна з   газетай “Ляхавіцкі веснік”аб’яўляюць акцыю-конкурс #КруціПедалі, улюбляйся ў свет. Прымеркаваны ён да Сусветнага дня  веласіпеда, што адзначаецца 3 чэрвеня, і летняга турыстычнага сезона.

Ляхавіччына – край маляўнічы. Так многа цудоўных мясцін і прыгожых кропак, якія можна адзначыць на карце ўласных падарожжаў.  Каб стаць удзельнікам конкурсу, неабходна быць падпісчыкам “ЛВ”  у  сацыяльных сетках ВКонтакце, Інстаграм,Аднакласніках, месенджарах вайбер і тэлеграм. Запрашаем з 1 па 30 чэрвеня дзяліцца сваімі ўражаннямі ў сацыяльных сетках з велапрагулак да турыстычных аб’ектаў Ляхавіцкага раёна. Фота дасылайцена электронны адрас lves24okt@gmail.com. Па выніках конкурсу будуць вызначаны самы актыўны і самы спартыўны падарожнік, а таксама адзначаны лепшыя  публікацыя і фота. Публікацыя павінна змяшчаць  як мінімум  адзін фотаздымак,  на якім адлюстраваны аўтар здымка з веласіпедам і турыстычны аб’ект на тэрыторыі раёна. Плюс хэштэгі:#КруціПедалі, #Ляхавіцкі веснік.

Для ўдзелу ў намінацыі конкурсу «Самы спартыўны падарожнік» дадаткова размяшчаецца скрыншот GPS-трэка, на якім павінен быць адлюстраваны маршрут падарожжа, хуткасць і адлегласць, якую  праехаў удзельнік. Больш падрабязна з умовамі ўдзелу можна азнаёміцца ​​ў палажэнні аб правядзенні конкурсу на сайтах «Спорт і турызм Ляхавіцкага раёна» і  lves.by.

Не маеце свайго веласіпеда? Вазьміце напракат  у СДЮШАР (вул.Леніна, 51).

Фотаўдзельнікі  конкурсу