Кропка ў школьным раскладзе. Для 144 адзінаццацікласнікаў Ляхавіччыны званок абвясціў заканчэнне школьнай гісторыі

Май завяршае навучальны год урачыстымі лінейкамі.
30 мая для 144 адзінаццацікласнікаў Ляхавіччыны званок абвясціў заканчэнне школьнай гісторыі. Да атрымання атэстата аб агульнай сярэдняй адукацыі неабходна напісаць кантрольную работу па матэматыцы, пераказ па беларускай ці рускай мове, вытрымаць вусныя экзамены па гісторыі Беларусі і англійскай мове. На залаты медаль, па даных аддзела па адукацыі райвыканкама, прэтэндуюць
12 выпускнікоў.

Класны кіраўнік Ганна Еўхач і яе 11 «Б» СШ № 2.

Тры дні чэрвеня вызначаны для здачы школьных іспытаў дзевяцікласнікамі. Іх у раёне сёлета 270, сярод якіх 15 кандыдатаў на атрыманне пасведчання з адзнакай.
Фармат школьных лінеек-2020 карэкціраваўся з улікам эпідсітуацыі: яны прайшлі ў школах хоць і сціпла ў параўнанні з традыцыйным святкаваннем, але цёпла ад шчырых пажаданняў.
– У кожнай установе адукацыі пастараліся для выпускнікоў стварыць святочную атмасферу. А ўжо 1 чэрвеня яны прыступілі да здачы экзаменаў. Дарэчы, падчас іспытаў асаблівая ўвага надаецца выкананню санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў. Праводзіцца дэзынфекцыя па-мяшканняў, прадугледжваецца наяўнасць антысептыкаў і сродкаў індывідуальнай абароны. Экзамены праходзяць у прасторных і праветраных памяшканнях. Навучэнцы рассаджваюцца па адным за партай ці клас дзеліцца на дзве групы. На вусныя экзамены рабяты прыходзяць у вызначаны для кожнага час, – адзначыла начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Святлана Якубоўская.
Бяспека – прыярытэт і летняй аздараўленчай кампаніі. На канікулах у раёне плануюць аздаравіць у лагерах рознай формы занятасці па заявах бацькоў больш за чатыры сотні хлопчыкаў і дзяўчынак.
…У СШ № 2 у перадапошні майскі дзень для сваіх выпускнікоў –
20 дзяўчат і 13 юнакоў – настаўнікі падрыхтавалі відэавіншаванне і танцавальны флэшмоб, фінальным акордам якога былі словы «У доб-ры шлях, выпускнікі!». Атрымалася вельмі прыгожа і хвалююча.
Адзінаццацікласнікі тут актыўныя ўдзельнікі разнастайных конкурсаў, сустрэч і акцый. Вікторыя Боднар і Мілана Шынгель удастоены на абласным этапе дыпломаў III ступені ў конкурсе даследчых работ «Малая радзіма вялікіх людзей». Вікторыя прызнана ў раёне лепшым валанцёрам. На раённым этапе алімпіяды школьнікаў Саюзнай дзяржавы «Расія і Беларусь: гістарычнае і духоўнае адзінства» дыплом III ступені заслужыў Сяргей Вармахоўскі, а па выніках раённай алімпіяды па фінансавай граматнасці Ягор Праневіч атрымаў дыплом I ступені. Ксенія Кендыш – дыпламант кубка вобласці па турысцка-прыкладным шматбор’і ў тэхніцы пешаходнага турызму. Яўгеній Харке, Аляксандр Арлоўскі – пераможцы шматлікіх раённых спар-
тыўных спаборніцтваў. Заваявалі дыпломы раённага этапу рэспубліканскага конкурсу «Пазнай Беларусь» у намінацыі «расказ пра малую радзіму» Кацярына Масель і Яна Богуш.
Няхай школьныя дасягненні будуць стартам на шляху да вялікіх адкрыццяў.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.
Фота аўтара.