У Навасёлкаўскай школе ўстанавілі арт-аб’ект «Я люблю школу»

Канструкцыя вышынёй каля двух метраў размясцілася пры ўваходзе на тэрыторыю ўстановы адукацыі, яе ўпрыгожвае чырвонае сэрца, што сімвалізуе любоў. Гэты аб’ект з’яўляецца адным з элементаў праекта «Сем цудаў колеру» ў рамках правядзення абласнога агляду-конкурсу па навядзенні парадку і азеляненні школьных тэрыторый «Прыгажэй стане Брэстчына мая».
Марына ГЛУШКО, намеснік дырэктара Навасёлкаўскай СШ
па вучэбна-выхаваўчай рабоце.