Ляхавіччына:паступіла паведамленне аб пажары ў вёсцы Шавялі

У мінулую пятніцу ў 13.36 на пульт дзяжурнага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне аб пажары ў вёсцы Шавялі. Прыехаўшы на месца здарэння, выратавальнікі ўбачылі агонь на даху і ўнутры гаспадарчай пабудовы. Хутка ацаніўшы і ўзважыўшы сітуацыю, пажарныя дзейнічалі аператыўна і зладжана. Пажар быў лакалізаваны і патушаны. На гэта выратавальнікам спатрэбілася 20 хвілін. Ад пашкоджання агнём былі выратаваны трактар і грузавы аўтамабіль. Выратавальнікі таксама не дазволілі полымю перакінуцца на жылы дом, размешчаны побач.
Прычына пажару — кароткае замыканне электраправодкі.
Дзмітрый НОВІК,
інспектар РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *