Як паводзіць сябе падчас навальніцы?

У прыродзе адбываецца мноства розных небяспечных стыхійных бедстваў, катаклізм, якія цягнуць за сабой траўміраванне ці смерць чалавека. Да адной з такіх прыродных з’яў можна аднесці навальніцу. Тут неабходна нагадаць асноўныя правілы паводзін падчас навальніцы. Што ж, пачнём.

-Не хавайцеся ў невялікіх пабудовах, тканінных палатках ці каля ізаляваных і адзінкавых дрэў. Нельга забываць і пра тое, што высокія дрэвы таксама нясуць небяспеку. Больш небяспечнымі лічацца таполі, елкі, сосны. Радзей маланка б’е па бярозе і клёну, амаль неверагодна – па кустах.

  • Не трымайце ў руках доўгія металічныя прадметы, напрыклад, вуды, парасоны.
  • Не датыкайцеся да металічных пабудоў, платоў з дроту ці дратоў для сушкі бялізны. І ўвогуле без патрэбы не набліжайцеся да іх.
  • Не ездзіце на веласіпедзе.
  • Не карыстайцеся мабільным тэлефонам. Калі ўсё ж неабходна выклікаць, напрыклад, службу экстранай дапамогі – кажыце канкрэтна і як мага карацей.
  • Калі навальніца застала вас падчас купання, як мага хутчэй выходзьце з вады і хавайцеся. Мокрае цела і вільготная вопратка павышаюць верагоднасць паражэння. Маланка часта трапляе ў ваду, таму падчас навальніцы небяспечна знаходзіцца на берагах рэк, азёр і сажалак.
  • Калі знаходзіцеся ў памяшканні, трымайцеся далей ад акон, электрапрылад, а таксама труб і металічнай сантэхнікі.
  • Калі да схованкі далёка, прыгніцеся; пажадана схавацца ў якім – небудзь паглыбленні, ногі трымайце разам і здыміце ўсе металічныя прадметы з галавы і тулава. Не лажыцеся на зямлю, але і старайцеся не быць самай высокай кропкай на мясцовасці.
  • Перад навальніцай адключыце знешнія антэны і выключыце з разетак радыёпрыёмнікі, тэлевізары, мадэмы і крыніцы сілкавання.
  • Калі падчас навальніцы аказаліся па – за памяшканнем, старайцеся схавацца ў паглыбленнях, каля падножжа схілаў, можна прысесці ў сухую яму, траншэю.
  • Яшчэ адно з галоўных правіл – не трэба  мітусіцца і рухацца шчыльнай групай.
  • Будынкі, якія маюць цэнтральнае ацяпленне і вадаправод, практычна абаронены ад удару маланкі. Аднак неабходна выключыць з сеткі  электрапрылады, не карыстацца тэлефонам, не датыкацца да водаправодных кранаў, не стаяць каля адчыненага акна.

Калі выконваць гэтыя простыя правілы, можна засцерагчы сябе і сваіх родных ад такой стыхіі як навальніца.

Таццяна КАЛГУШКІНА, інспектар РАНС.