Прэзідэнт назначыў новы склад Урада

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 4 чэрвеня прыняў кадравыя рашэнні адносна новага складу Урада.
Прэм’ер-міністрам назначаны Раман Галоўчанка, які да гэтага часу займаў пасаду старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта. Першым віцэ-прэм’ерам назначаны Мікалай Снапкоў, а Аляксандр Субоцін зойме пасаду віцэ-прэм’ера. Старшынёй КДК назначаны Іван Церцель. Дзмітрый Крутой пераведзены на пасаду Намесніка Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта, а Валерый Бельскі назначаны памочнікам Кіраўніка дзяржавы. Перамены і ў міністэрскім корпусе.
Назначаючы новы склад Урада, Прэзідэнт Беларусі арыентаваў усіх на інтэнсіўную работу для пераадолення сучасных цяжкасцей і выклікаў.
Кіраўнік дзяржавы назваў Урад «эканамічным штабам і цэнтрам выпрацоўкі важнейшых рашэнняў». «Неабходна знайсці формы і інструменты, якія прымусяць усю сістэму дзяржаўных органаў забяспечваць выкананне галоўнай мэты – дасягненне ўстойлівага збалансаванага эканамічнага росту з тэмпамі вышэйшымі за сярэднесусветныя. Іншага выйсця няма. Ніхто не павінен застацца ўбаку ад гэтай работы, і кожны павінен дакладна разумець сваю ролю ў гэтым працэсе», – падкрэсліў Прэзідэнт.
Папярэдні склад Савета Міністраў пад кіраўніцтвам Сяргея Румаса прапрацаваў тры гады. «За гэты час удалося захаваць збалансаванасць у эканоміцы па большасці паказчыкаў. Сумесна з Нацыянальным банкам забяспечана ўстойлівасць на фінансавым рынку, выраслі даходы насельніцтва, рэалізаваны шэраг значных інвестыцыйных і інфраструктурных праектаў», – канстатаваў Кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што цяпер мала не дапусціць спаду эканомікі і ўзроўню жыцця людзей. «Неабходна ўмець не толькі працаваць у складаных і непрадказальных умовах, але і бачыць шляхі развіцця там, дзе іх не бачаць іншыя».
Асаблівую ўвагу новаму складу Урада варта засяродзіць на вырашэнні задач, якія стаяць перад сферамі, найбольш блізкімі да людзей, – жыллёва-камунальная гаспадарка, будаўніцтва, аграрная галіна.
«Нам трэба заняцца самым сур’ёзным чынам пытаннямі рэгіянальнай палітыкі, каб падцягнуць да вялікіх гарадоў раёны, якія адстаюць ад узроўню і якасці жыцця».
Па многіх пытаннях у дзяржаве ўжо былі прыняты неабходныя рашэнні, і новым кіраўнікам трэба неадкладна пачаць іх выкананне, а таксама сфарміраваць свае прапановы. «Я вельмі разлічваю, што праграма дзейнасці Урада комплекс-на ахопіць шляхі вырашэння ўсіх пастаўленых перад краінай задач і ва ўстаноўленыя Канстытуцыяй тэрміны будзе прадстаўлена парламенту», – рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.
Па матэрыялах БЕЛТА.