Бачыць і разумець. У Ляхавіцкім райкаме прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі новы старшыня

На пленуме раённага камітэта беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі, які прайшоў 2 чэрвеня ў рэжыме анлайн, старшынёй райкама прафсаюза абрана Людміла Буцько (на здымку).
Раней працавала намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце, настаўнікам нямецкай мовы ў Тальмінавіцкай школе. У адукацыі Людміла Іванаўна без малога два дзесяцігоддзі.
Сваю асноўную задачу на новай пасадзе бачыць у адстойванні інтарэсаў саюзнікаў, для гэтага неабходна ведаць і разумець іх праблемы. Раённая арганізацыя ахоплівае больш за паўтары тысячы чалавек, якія аб’яднаны ў 23 пярвічкі. Дарэчы, у адукацыйным прафсаюзным руху і больш за паўтысячы непрацуючых пенсіянераў з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.