Праца дарэчна, калі бяспечна. Прамая лінія «ЛВ»

Штораз у пачатку лета на Ляхавіччыне праходзіў раённы Дзень аховы працы. Калі б адбыўся, сёлетні «сэт» мог стаць ужо адзінаццатым па ліку. З прычыны, якая на слыху апошнія пару месяцаў, – не стаў.
У якасці завочнай альтэрнатывы Дню прапануем прамую тэлефонную лінію па пытаннях аховы працы, заключэння і рэгістрацыі калектыўных дагавораў і іншых сумежных, якую ў аўторак, 9 чэрвеня, правядзе галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Мікалай Уладзіміравіч Бурбуць.
Задаць пытанні, якія цікавяць, можна з 14.00 да 15.00 па нумары рэдакцыі 6-06-68, а таксама папярэдне 8 чэрвеня з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 (тэл. 6-06-68).