Маршрут пабудаваны. Ляхавіччына ў цэнтры ўвагі тэлебачання

На два дні Ляхавіччына апынулася ў цэнтры ўвагі пазнавальна-турыстычнай праграмы Беларускага тэлебачання «Маршрут пабудаваны».


Вядучыя праекта пазнаёміліся з краявідамі Грушаўкі, гасцявалі ў Флер’янова, пабывалі ў Мядзведзіцкім касцёле, натхняліся
прыгажосцю Рэпіхаўскага парку, наведалі мясцовы льнозавод. Заўсёдная кропка турыстычнага інтарэсу – ляхавіцкая фартэцыя. Райцэнтр уразіў здымачную групу Wi-Fi лавачкамі, кніжнымі «домікамі», зонай адпачынку каля ракі Ведзьма і г. д.
Утульна, крэатыўна, чыста, пазітыўна. Горад прыемны для жыцця. Цудоўны край, выдатныя людзі. Ляхавіччына запала ў сэрца. Такія ўражанні выклікаў раён у тэлевізіёншчыкаў, расказала «ЛВ» галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ларыса Юшкевіч.
Ну а мы будзем чакаць выпуск праграмы, каб яшчэ раз паглядзець на малую радзіму вачамі патэнцыяльнага турыста і адправіцца ў падарожжа па знаёмых сцяжынках.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.