Беларусь, якую мы будуем

Навукова-практычная канферэнцыя “Беларусь, якую мы будуем”, што адбылася ў мінулы чацвер у актавай зале СШ № 1 райцэнтра, сабрала найбольш актыўных членаў раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”. У рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Бурдук, старшыня раённага Савета дэпутатаў Яўгеній Юрлевіч, намеснік старшыні Брэсцкай абласной арганізацыі РГА “Белая Русь” Васілій Лашч.
Моцная і квітнеючая Радзіма – для нас, беларусаў, гэта не проста прыгожыя і ўзнёслыя словы, гэта і мэта, і дэвіз жыцця. І кожны на сваім працоўным ці вучнёўскім месцы справамі пацвярджае свой саўдзел, імкнецца зрабіць усё магчымае дзеля ўмацавання эканамічнай магутнасці і росквіту дзяржавы. Пра гэта гаварыў, адкрываючы канферэнцыю, намеснік старшыні райвыканкама Уладзімір Крук. Удзельнікі канферэнцыі з цікавасцю паглядзелі відэафільм “Рэспубліка Беларусь”. Намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Юрый Несцяровіч расказаў пра прыярытэты сацыяльна-эканамічнага развіцця Ляхавіччыны. Дырэктар гімназіі Леанід Калбаса спыніўся на ролі грамадскіх аб’яднанняў у палітычнай сістэме грамадства. Пра асноўныя накірункі дзейнасці раённай арганізацыі “Белая Русь” расказала яе старшыня, начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Святлана Юрлевіч. Яна ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыла членскія білеты новым членам грамадскай арганізацыі. Дарэчы, сярод 8 навічкоў быў і бронзавы прызёр Паралімпійскіх гульняў у Ванкуверы Дзмітрый Лобан.
Галіна КАНЬКО.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *