Дарагія выпускнікі!

Ад усёй душы віншуем вас з заканчэннем школы!
Упэўнены, што свае веды, сілу волі, энергію вы накіруеце на самае важнае – на захаванне міру і працвітанне роднай зямлі.
Вам прадаўжаць тое, што ствараецца сёння. З кожным днём ляхавіцкі край мяняецца і набывае новае аблічча. Наша задача, каб кожны куток горада і раёна стаў добраўпарадкаваным і па-свойму ўнікальным. Задум шмат. Увасабляць іх у жыццё трэба будзе вам.
Шчыра жадаем, каб кожны з вас дабіўся ў жыцці поспеху, адбыўся ў якасці прафесіянала, але галоўнае – захаваў у сабе лепшыя чалавечыя якасці.
Асаблівую ўдзячнасць выказваем педагогам за іх высакароднае служэнне справе навучання і выхавання падрастаючага пакалення. Дзякуй вам за працу!
Няхай усім спадарожнічаюць радасць і ўдача. А жыццёвыя гарызонты, якія адкрываюцца перад выпускнікамі, будуць шырокімі і яснымі!

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.   РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.