В центральной районной больнице г.Ляховичи открылась молельная комната

З 12 лютага ў ляхавічан з’явілася магчымасць аб’яднаць лячэнне цела і душы. У дзень памяці свяціцеляў Васілія Вялікага, Рыгора Багаслова і Іаана Златавуста, паводле пагаднення паміж Міністэрствам аховы здароўя і Беларускай праваслаўнай царквой, у цэнтральнай раённай бальніцы для вернікаў адкрыты малельны пакой. Кіраўніцтва бальніцы пайшло насустрач вернікам, разумеючы, што, акрамя медыцынскай дапамогі, людзям неабходна духоўная падтрымка.
Асвяцілі малельны пакой свяшчэннаслужыцелі храмаў раёна на чале з благачынным цэркваў Ляхавіцкай акругі Георгіем Жытко.
Напрыканцы богаслужэння протаіерэй Георгій Жытко звярнуўся да прысутных са словамі віншавання, падкрэсліўшы значнасць гэтай справы. Ён падзякаваў кіраўніцтву раёна, бальніцы за дадзеную магчымасць адкрыць малельны пакой.
Кожны аўторак з 16 гадзін пацыенты, медыцынскі персанал, усе жадаючыя змогуць прыйсці і адчуць спакой і гармонію ў малітвах.
— Калі ўзнікне неабходнасць, магчыма разгледзець і іншыя варыянты работы малельнага памяшкання, — адзначыў протаіерэй Георгій Жытко.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

One thought on “В центральной районной больнице г.Ляховичи открылась молельная комната

  • 19/02/2013 в 11:11
    Permalink

    Хорошее и радостное событие для города. В тяжёлые минуты и не только людям нужна не только медицинская помощь но и поддержка свыше

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *