Прамая тэлефонная лінія

У аўторак, 23 чэрвеня, адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам УУС Брэсцкага аблвыканкама генерал-маёрам міліцыі АСТРЭЙКАМ Аляксандрам Вячаслававічам.

Пытанні, якія тычацца забеспячэння асабістай і маёмаснай бяспекі, своечасовага рэагавання на паведамленні пра здарэнні, аховы грамадскага парадку, забеспячэння бяспекі дарожнага руху, грамадзянства і міграцыі, можна будзе задаць з 10.00 да 12.00 па тэлефоне 8-0162-27-57-57.