Кожная новабудоўля ў радасць

Штогод на Ляхавіччыне разварочваецца калі не новабудоўля, то маштабная рэканструкцыя. І датычыцца гэта не толькі жылых дамоў, шматкватэрнікаў і прыватных, але і сельскагаспадарчых, камунальных, дарожных, сацыяльных аб’ектаў. Іх колькасць пастаянна расце. Калі азірнуцца на апошнюю пяцігодку, то можна ўбачыць нямала новых дахаў ці з пералівамі асфальтавае пакрыццё, якое кіламетрамі ўпрыгожвае дарогі нашага раёна і ў горадзе, і ў сельскіх населеных пунктах.

Перш чым расказваць, што пабудавана, звернемся да арганізацый, якія займаюцца гэтай мірнай прафесіяй. На сённяшні дзень галіна прадстаўлена УБП «ПМК-13»,ДРБУ-200, КУМВП ЖКГ «Ля-хавіцкая ЖКГ» (менавіта ў склад камунгаса летась увайшла славутая некалі ПМК-17).
Які чалавек не марыць пра ўласнае, пажадана добраўпа-радкаванае, жыллё. Памятаеце той будаўнічы бум, які ахапіў наш райцэнтр у мінулых пяцігодках? Асабліва гэта тычыцца мікрараёна па вуліцы Інтэрнацыянальнай. Але і за 2015-2019 гады зроблена нямала.

Брэсцкая вобласць уваходзіць у тройку лідараў па аб’ёмах уводу жылля ў рэспубліцы. Дадатковым імпульсам развіцця Брэстчыны сталі праекты, рэалізаваныя ў рамках падрыхтоўкі абласнога цэнтра да 1000-гадовага юбілею. Уведзены ў эксплуатацыю больш за 20 аб’ектаў, найбольш значныя з якіх Заходні абход, Кобрынскі пуцеправод, тэатр лялек і многае іншае. Усяго на падрыхтоўку горада да юбілею было накіравана без малога 400 мільёнаў рублёў.

Аднак, не кожны фінансава можа стаць уладальнікам новай кватэры ці дома. І вось тут на дапамогу прыходзіць дзяржава, яе клопат унушальны і дзейсны.

– За гэты час уведзена ў эксплуатацыю 29621 квадратны метр жылой плошчы, у тым ліку 13316 квадратных метраў з дзяржаўнай падтрымкай для грамадзян, якія стаялі на ўліку тых, каму патрабуецца паляпшэнне ўмоў жылля. Не толькі горадам абмяжоўваецца будаўніцтва. У аграгарадках і вёсках навасельцаў запрасілі 10 дамоў. Тут трэба адзначыць і вось які момант, ён таксама на карысць дабрабыту жыхароў сельскай мясцовасці. За сродкі рэспубліканскага бюджэту газіфікаваны аграгарадок Русінавічы, дзе быў уладкаваны газаправод працягласцю 6,5 кіламетра. Што дазволіла перавесці на прыродны газ80 кватэр у Русінавічах, частку жылога фонду ў Гаслаўшчыне. Пабудавана 13 размеркавальных газаправодаў на тэрыторыі раёна, – расказвае намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Ляшчэня.

Рэканструкцыя будынкаў у Ляхавічах па адрасах вуліцы Леніна, 54 і 56,Южакова, 12 пад шматкватэрныя жылыя дамы, увод у эксплуатацыю чатырох 40-кватэрных дамоў з неабходнай інфраструктурай да іх –толькі частка выкананай жыл-лёвай праграмы.

Дарожная тэма – адна з тых, што найбольш хвалюе нашых землякоў. Менавіта па пытаннях рамонту дарог, падсыпкі, грэйдзіравання, укладкі асфальту людзі часцей за ўсё звяртаюцца ў розныя службы, да кіраўніцтва раёна і вобласці, тэлефануюць на прамыя лініі ці ўзнімаюць падчас асабістых прыёмаў грамадзян. І іх просьбы не застаюцца непачутымі.

Як паведамілі ў аддзеле архі-тэктуры, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама, за апошнія пяць гадоў у райцэнтры добраўпарадкаваны тратуары па вуліцы Янкі Купалы, адноўлена асфальтавае пакрыццё вуліцы Савецкай, а вось на Матросава і ўвогуле з’явілася новае дарожнае «адзенне». У мінулым годзе ДРБУ-200 за кошт сродкаў абласнога бюджэту выканала работы па пераводзе ўчастка аўтадарогі Ляхавічы – Грушаўка –
Пашкоўцы – Перахрэсце працяг-ласцю 2,2 кіламетра з гравійнага пакрыцця ў асфальтабетоннае. Ладзілася будаўніцтва сеткі вулічнай каналізацыі ў межах вуліц Чэхава і Патапавіцкай, у належны стан прыведзены квартал індывідуальнай жылой забудовы «Патапавіцкі» ў Ляхавічах.

На асаблівым рахунку – сацыяльнае будаўніцтва. Пералік зробленага ў гэтым накірунку істотны. Куды толькі ні звярталіся гараджане з праблемай якасці вады, што паступае ў дамы і кватэры ляхавічан. І «ЛВ» неаднойчы даводзілася разбірацца з гэтай тэмай – на гарачую лінію раёнкі тэлефанавалі абураныя грамадзяне. Усё змянілася ў станоўчы бок пасля ўвядзення ў эксплуатацыю станцыі абезжалезвання. Вырашана і яшчэ уладкаваадна
надзвычайнай важнасці праблема – рэканструяваны цеплавыя сеткі ў аграгарадку Жарабковічы, аналагічны пералік работ датычыўся і часткі цеплавых сетак райбальніцы.

Што тычыцца ўстаноў аховы здароўя, то неабходна ўзгадаць: завяршыўся капітальны рамонт існуючага рэнтгенкабінета пад устаноўку ўніверсальнага рэнтген-апарата на тры рабочыя месцы.
З кожным годам усё больш сучасны, утульны і добраўпарадкаваны выгляд набывае зона адпачынку на рацэ Ведзьма ў горадзе. Сёлетнія пераўтварэнні аўтарства майстроў райжылкамунгаса – таму пацвярджэнне.

Станоўча вырашаны і просьбы жыхароў аграгарадка Навасёлкі аб устаноўцы ў гэтым населеным пункце крытага аўтобуснага павільёна па вуліцы Школьнай.

Прырастае новабудоўлямі і сельская гаспадарка.

– У 2016 годзе пачала працаваць новая малочнатаварная ферма на 720 галоў у ААТ «Жарабковічы». Праз год у гэтай гаспадарцы з’явілася бульбасховішча на адначасовае захоўванне трох тысяч тон другога хлеба. У 2018 годзе СВК «Ляхавіцкі» завяршыў рэканструкцыю цялятніка ў Русінавічах. Адметным стаў і мінулы год. Паспяхова працуе МТФ на 720 галоў у «Жарабковічах», МТФ «Зубелевічы» на 360 галоў у ДП «Нача». Пабудаваны склад для захоўвання зерня ў аграгарадку Жарабковічы, зернеачышчальны комплекс у Русінавічах, цялятнік у Мыслабажы. Пэўныя здабыткі ёсць ужо і ў першым паўгоддзі 2020-га, а менавітапачалася працоўная гісторыя МТФ «Сакуны», часткова завершана будаўніцтва МТФ «Падбарочча» райаграсэрвіса, –узгадвае Андрэй Ляшчэня.

Вялікія планы на будаўніцтва ў нашым раёне і на бліжэйшую пяцігодку. Многае мяняецца літаральна на вачах. Поўным ходам ідзе рэканструкцыя вуліц Першамайскай, Мінскай у Ляхавічах. Работы выконвае ДРБУ-200.

У красавіку пачаты капітальны рамонт дома №12 па вуліцы Чкалава ў райцэнтры. І, на дэсерт, доўгачаканая будаўнічая навіна. Зроблена праектна-каштарысная дакументацыя, праведзена экспертыза па аб’екце «Рэканструкцыя ачышчальных збудаванняў у г. Ляхавічы». Зараз праводзяцца таргі па выбары падрадных арганізацый і набыцці абсталявання.

На Брэстчыне завершана рэалізацыя такіх буйных праектаў, як:
● Будаўніцтва будынка шампіньённіцы ў Баранавіцкім раёне;
● Заходні абход г. Брэста, 2-я чарга;
● Будаўніцтва сярэдняй школы з блокам пачатковых класаў у мікрараёне
«ЮЗМР-2» у г. Брэсце;
● Рэканструкцыя Кобрынскага пуцеправода ў г. Брэсце.

Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.