Ляхавіччына: зімовае надвор’е патрабуе ад удзельнікаў дарожнага руху павышанай увагі

Зімовая дарога, змены надвор’я патрабуюць ад кожнага ўдзельніка руху — пешахода і вадзіцеля — асцярожнасці і павышанай увагі.
Галоўная ўмова бяспечнага руху ў тумане — правільна выбраная скорасць. Прычым, неабходна ўлічваць, што ўсе прадметы ў тумане здаюцца ў два разы далейшымі, чым ёсць на самай справе, а цёмныя аб’екты бачныя значна лепш, чым светлыя. Акрамя таго, пры такім надвор’і не варта без патрэбы змяняць паласу руху, трэба ўстрымлівацца ад абгонаў і рэзкіх тармажэнняў, захоўваць дыстанцыю бяспекі і выконваць правілы праезду пешаходных пераходаў.
Пешаходам перасякаць праезную частку неабходна ў дазволеных месцах пад прамым вуглом. Калі не паспелі перайсці, спыніцеся і дайце вадзіцелю магчымасць вас аб’ехаць.
Ні ў якім разе не стойце каля аўтамабіля, які рухаецца. Пасля выхаду з грамадскага транспарту пераходзіць вуліцу можна толькі па пешаходным пераходзе ці пасля адпраўлення аўтобуса, калі дарога добра праглядваецца ў абодва бакі. Пры набліжэнні машын спецпрызначэння з уключаным гукавым сігналам устрымайцеся ад пераходу праезнай часткі.
З 18 па 22 лютага ў раёне будзе праводзіцца рэйд «Вучэбны аўтамабіль», накіраваны на павышэнне якасці падрыхтоўкі вадзіцеляў. А ў бліжэйшыя выхадныя дні супрацоўнікі АДАІ на дарозе «Ляхавічы-Баранавічы» будуць кантраляваць выкананне скораснага рэжыму кіроўцамі.
Юрый МАЛЕВІЧ,
начальнік АДАІ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *