Крымінал і здарэнні ў Ляхавіцкім раёне

Добры быў кумпяк
З гаспадарчай пабудовы ў вёсцы Навасёлкі невядомы злодзей украў свіны кумпяк. Ласага на чужое дабро шукае міліцыя, а гаспадар падлічвае страты.
У ляхавічаніна страты значна большыя: зладзеі «разбулі» яго аўтамабіль, які ноччу быў прыпаркаваны на вуліцы — знялі з яго 4 колы. Такім чынам уладальнік аўтамабіля страціў больш за 6 мільёнаў рублёў. Узбуджана крымінальная справа.

Адумалася
Моцна спала сумленне ў жыхаркі Гомеля, бо прачнулася толькі праз 5 гадоў. Менавіта столькі часу прайшло з моманту, калі ў 2008 годзе жанчына ў свайго знаёмага з вёскі Ліпск украла грошы і банкаўскую картку. І толькі цяпер з’явілася з павіннай, але без грошай і карткі.
Са зводкамі РАУС знаёмілася
Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *