На гульню – з татам. Ляхавіцкія выратавальнікі падвялі вынікі конкурсу

Напярэдадні Дня бацькі, што адзначаецца ў трэцюю нядзелю чэрвеня, ляхавіцкія выратавальнікі вырашылі арганізаваць тэматычны конкурс, каб «абнародаваць» сумесныя справы татаў і дзяцей. Для ўдзелу патрабавалася праявіць творчасць і выбраць правільны ракурс.

У намінацыі «відэаролік «Разам з бацькам» пераможцай прызнана сям’я Аляксандра Вайцешыка з Ляхавіч. Другое месца ў сям’і выхаванца Начаўскага дзіцячага сада Арцёма Купрыша. «Бронзу» падзялілі паміж сабой Святаслаў Пікініч і Любоў Лініч з Начаўскай СШ.

Першае месца ў намінацыі «фота «Разам з бацькам» заслужылі Ксенія Пікініч і яе тата Аляксандр. Другое месца занялі Ганна Белавус і яе бацька Сяргей, а таксама выхаванец Начаўскага дзіцячага садка Сямён Засухін са сваім васьмімесячным брацікам Мацвеем. Трэцяе месца ў Ягора Бецькі з Падлесся.

Лепшай прызнана прэзентацыя Міхаіла Паўлоўскага (Начаўскі дзіцячы сад), другое месца прысуджана Яне Дабравольскай з Начы.
У творчым конкурсе адзначыліся і сем’і работнікаў РАНС. Сярод іх першае месца ў намінацыі «відэа» заняла сям’я Віктара Гатоўчыца. Лепшы фотаздымак у сем’яў Аляксандра Грачыхі і Руслана Наўгародскага, другое месца падзялілі паміж сабой родныя Юрыя Малевіча і Васілія Рабцэвіча. «Бронза» ў сям’і Сяргея Зянько. Дачка Васілія Рабцэвіча Маша напісала расказ пра бацьку. Дзяўчынка з гонарам адзначае, што ён выратавальнік, таму яна заўсёды пад абаронай.

Пераможцы конкурсу будуць узнагароджаны граматамі і прызамі РАНС.

Таццяна КАЛГУШКІНА,інспектар РАНС.

Больш фота ТУТ.