Пад кантролем ад ЦТ да паступлення

У Камітэце дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці 23 чэрвеня адбылася нарада па пытанні арганізацыі кантролю за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступнай кампаніі ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

Указам Прэзідэнта створана дзяржаўная камісія за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў. У сваю чаргу распараджэннем старшыні дзяржаўнай камісіі для выканання пастаўленых Кіраўніком дзяр-жавы задач на тэрыторыі Брэсцкай вобласці створаны абласная камісія і камісіі па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў у чатырох установах вышэйшай і 22 – сярэдняй спецыяльнай адукацыі.Старшынямі камісій назначаны члены дзяржкамісіі, намеснікамі – супрацоўнікі Камітэта дзярж-кантролю вобласці, членамі – работнікі дзяржаўных органаў, прафсаюзных арганізацый і ўстаноў сістэмы адукацыі. У камісіях па кантролі плануецца задзейнічаць каля 1000 чалавек, сярод якіх работнікі сферы адукацыі, прадстаўнікі дзяржаўных органаў і грамадскіх арганізацый і супрацоўнікі КДК.

На першым этапе ўступнай кампаніі асноўная ўвага будзе надавацца кантролю за ходам цэнтралізаванага тэсціравання, што праводзіцца з 25 чэрвеня па 16 ліпеня па 11 вучэбных прадметах у чатырох установах адукацыі Брэсцкай вобласці. З улікам вялікай колькасці абітурыентаў для праходжання цэнтралізаванага тэсціравання па найбольш масавых прадметах «руская мова» і «матэматыка» прадастаўлена па два дні.

Для праходжання цэнтра-лізаванага тэсціравання ва ўстановах вобласці зарэ-гістраваны абітурыенты для выканання 38463 тэстаў (на 6451 менш, чым у 2019 годзе).

Сёлета парадак правядзення цэнтралізаванага тэсціравання не змяніўся. Разам з тым, у сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй уведзены дадатковыя патрабаванні, якія тычацца рассадкі абітурыентаў на адлегласці не менш за метр, абмежавання колькасці абітурыентаў у аўдыторыі (не больш за 50), наяўнасці антысептычных сродкаў у пунктах тэсціравання. Выкананне даных патрабаванняў і прыняцце іншых мер па забеспячэнні бяспечнага знаходжання абітурыентаў у пунктах тэсціравання таксама ў полі зроку камісій па кантролі.

Для абітурыентаў, якія па аб’ектыўных абставінах не змогуць прайсці ЦТ па вучэбным прадмеце ва ўстаноўлены тэрмін, вызначаны рэзервовыя дні – 19, 21 і 23 ліпеня. Акрамя таго, у 2020 годзе ЦТ у рэзервовыя дні будзе праводзіцца не толькі ў Мінску, але і ў рэгіёнах (на тэрыторыі Брэсцкай вобласці – у Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце).

Кантроль за ходам уступнай кампаніі будзе працягвацца на этапах прадстаўлення абітурыентамі дакументаў у прыёмныя камісіі ўстаноў адукацыі, здачы ўнутраных уступных іспытаў (пры іх наяўнасці), конкурснага адбору і залічэння студэнтаў, навучэнцаў у кожнай з устаноў вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Завершыцца дзейнасць камісій па кантролі пасля прадстаўлення ў дзяржкамісію справаздачы аб выніках работы з унясеннем пры неабходнасці прапаноў па далейшым удасканаленні парадку падрыхтоўкі і пра-вядзення ўступных іспытаў.

На перыяд правядзення ўступнай кампаніі будуць працаваць тэлефоны гарачай лініі Брэсцкай абласной камісіі па кантролі за ходам уступных іспытаў (Камітэт дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці):у г. Брэсце – 8-0162-21-18-76, 21-18-94; у г. Баранавічы – 8-0163-64-06-20; у г. Пінску – 8-0165-32-26-22.

Усе звароты, якія тычацца пытанняў уступнай кампаніі, будуць аб’ектыўна і аператыўна разгледжаны.

КДК Брэсцкай вобласці.