Вітаецца прадпрымальніцтва

У фае перад канферэнцзалай аблвыканкама было шматлюдна: экспанавалася выстава прадукцыі, вытворчасць якой асвоена і наладжана прадпрымальнікамі Брэстчыны. Паглядзець было на што – ад прадуктаў харчавання, будаўнічых матэрыялаў і ўсемагчымых вырабаў, патрэбных і хатняй, і народнай гаспадарцы, да ампельных кветак і упрыгожванняў. Выстава папярэднічала цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў конкурсу, для ўдзелу ў якім па выніках 2009 года было пададзена 162 заяўкі ад суб’ектаў прадпрымальніцтва ўсіх рэгіёнаў вобласці. Праводзіўся ён па 18 намінацыях. 16 пераможцаў і 30 лаўрэатаў атрымалі заслужаныя ўзнагароды. Лаўрэатамі конкурсу ў намінацыі “Лепшы прадпрымальнік у сферы вытворчасці тавараў прамысловага прызначэння” стала таварыства з абмежаванай адказнасцю “Трансэлектракамплект”, заснавальнік і кіраўнік якога Генадзій Сакуць, а ў намінацыі “Лепшая сялянская (фермерская) гаспадарка” – фермерская гаспадарка “Уладзімір плюс” нашага земляка Валерыя Радзюка.
Конкурс сярод СМІ “На лепшае асвятленне і прапаганду ў сродках масавай інфармацыі прадпрымальніцкай дзейнасці” праводзіўся па трох намінацыях: першая – абласныя, рэгіянальныя і аб’яднаныя газеты, дзе пераможцам стала “Заря”, а лаўрэатамі “Народная трыбуна” і “Вечерний Брест”; другая – гарадскія і раённыя газеты, у якой пераможцам прызнаны “Ляхавіцкі веснік”, а лаўрэатам – бярозаўскі “Маяк”, у трэцяй намінацыі ўдзельнічалі журналісты, якія асвятляюць азначаную тэму. Нашай раёнцы ўручаны дыплом абласнога выканаўчага камітэта і статуэтка – знак пераможцы конкурсу.
Кіраўнік «Трансэлектракамплекта» Генадзій Сакуць (на здымку злева) і яго калектыў шосты раз адзначаны ўзнагародай абласнога конкурсу «Лепшы прадпрымальнік года» — на гэты раз дыпломам лаўрэата; Валерый Радзюк у фермерстве не навічок, што пацверджана выдатным вынікам удзелу ў абласным конкурсе — у намінацыі «Лепшая сялянская (фермер-ская) гаспадарка яго «Уладзімір плюс» — лаўрэат.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *