З узнагародай! Работнікі Ляхавіцкага райпо адзначаны ўзнагародамі

З нагоды Дня кааперацыі і 80-годдзя з дня ўтварэння аблспажыўсаюза шэраг работнікаў Ляхавіцкага райпо адзначаны ўзнагародамі за шматгадовую плённую працу, вялікі асабісты ўклад у развіццё спажывецкай кааперацыі раёна.

Граматай Белкаапсаюза ўзнагароджаны дырэктар філіяла «Кааптранс» райпо Уладзімір РАВЯКА.
Падзякай Белкаапсаюза адзначана прадавец магазіна «Родны кут» в. Крывошын Вольга САГАН.
Ганаровай граматай аблспажыўсаюза ўзнагароджаны начальнік вытворчасці філіяла «Кааппрам» райпо Наталля ВОЛЧАК, калектыў работнікаў магазіна «Родны кут» аг. Ліпск, кладаўшчык філіяла «Кааппрам» райпо Марына ПІЛІПЧЫК, вадзіцель філіяла «Кааптранс» Алег БУРЧЫЦ, кандытар філіяла «Кааппрам» Валянціна
ЛЕШЫК.
Падзяка аблспажыўсаюза накіравана прадаўцу магазіна «Родны кут»
аг. Дарава Іне СУХАР, вадзіцелю філіяла «Кааптранс» Аляксандру ЛОЙКУ, майстру-пекару філіяла «Кааппрам» Таццяне ІВАНОВІЧ.