В Ляховичском районе милиция устанавливает водителя, сбившего косулю

1 ліпеня трактарыст на выездзе з Ляхавіч у напрамку Баранавіч абкошваў абочыну ўздоўж дарогі   і знайшоў у траве нежывую касулю. Як і неабходна ў выпадку ДТЗ з дзікімі жывёламі, патэлефанаваў у міліцыю. Супрацоўнікі АДАІ устанавілі, што дзікая жывёла загінула ў выніку наезду транспартнага сродка, а яго вадзіцель з месца аварыі паехаў. Праводзіцца праверка, устанаўліваюцца сведкі ДТЗ.


АДАІ нагадвае, што ў выпадку “сустрэчы” на дарозе з лясным госцем, неабходна выклікаць супрацоўнікаў АДАІ. Яны перададуць інфармацыю ў Дзяржаўную інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету і супрацоўнікі  выязджаюць разам з іншымі спецыялістамі на месца аварыі.
Другі крок у гэтым алгарытме – абазначыць месца ДТЗ і выставіць знак аварыйнага прыпынку. Неабходна абавязкова заставацца на месцы ДТЗ. Варта памятаць, што нельга забіраць з сабой збітую жывёлу. У такім выпадку дзеянні вадзіцеля прыраўняюць да незаконнага палявання, за што пагражае крымінальная адказнасць за парушэнне правілаў вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання.
Аляксандр АНІКЕВІЧ, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ.