Зоотехническое отделение в Ляховичском государственном аграрном колледже находится на особом счету

на заатэхнічным аддзяленні выдатны выкладчыцкі састаў

Заатэхнічнае аддзяленне ў каледжы — на асаблівым рахунку. Тут склаўся настолькі апантаны любімай справай, зладжаны, мэтанакіраваны, дружны і актыўны выкладчыцкі калектыў, што ў яго сапраўды ўсё атрымліваецца адразу і якасна, — так пачаў размову пра аддзяленне дырэктар Ляхавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа кандыдат сельскагаспадарчых навук Вячаслаў Сельмановіч.Цяпер на заатэхнічным аддзяленні вучацца 153 юнакоў і дзяўчат. Канешне, усе яны розныя, неаднолькава ставяцца і да вучобы, і да практыкі. Магчыма, хтосьці трапіў сюды выпадкова і ў прафесіі не застанецца. І ўсё ж большасць задаволена сваім выбарам і ўпэўнена, што спецыяльнасць, якую абралі, — важая, запатрабаваная і перспектыўная.
Ёсць на заатэхнічным свае выдатнікі. Гонар аддзялення — Марына Ціхан, Алеся Васілеўская, Святлана Паляшчук (43 група), Алена Кутліна і Уладзімір Шумскі (41 група). Напрыклад, Марына Ціхан не толькі выдатніца (сярэдні бал вучобы — 9), але і актыўна займаецца навуковай дзейнасцю. У мінулым навучальным годзе яе даследаванне «Уплыў тэрміну першага асемянення на малочную прадукцыйнасць жывёлы», якое навучэнка падрыхтавала пад кіраўніцтвам вопытнага выкладчыка Тамары Юргель, адзначана дыпломам рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі.
Дарэчы, у дадатак да прафесіі заатэхніка тут можна атрымаць на выбар тры любыя рабочыя прафесіі: аператар машыннага даення 4-5 разраду, аператар па штучным асемяненні жывёл і птушкі 4 разраду, трактарыст-машыніст катэгорыі «А», якія ў самастойным жыцці лішнімі не будуць.

Вучацца, даследуюць, практыкуюцца

У ЛДАКу, у тым ліку і на заатэхнічным аддзяленні, у пашане пераемнасць пакаленняў. 7 былых выпускнікоў зараз выкладаюць заатэхнічныя дысцыпліны на сваім аддзяленні. У розныя гады Вольга Сакун, Алена Казакевіч, Ірына Дубікоўская, Святлана Чакала, Мікалай Краўчук, Дзмітрый Пянткоўскі і Аляксандр Мацюшэнка ў якасці навучэнцаў спасцігалі тут азы будучай прафесіі. А потым прадоўжылі вучобу ў вышэйшых навучальных установах і вярнуліся ў альма-матэр ўжо ў якасці выкладчыкаў. Другі год узначальвае заатэхнічнае аддзяленне наш зямляк і выпускнік каледжа Аляксандр Мацюшэнка. За яго плячамі — вучоба ў Віцебскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны, работа ў сельгасвытворчасці.
Увогуле, педагагічны калектыў каледжа пастаянна папаўняецца маладымі кадрамі, і, па меркаванні дырэктара, гэта толькі на карысць вучэбнай і практычнай дзейнасці, выхаваўчаму працэсу. Тым больш, маладыя з увагай прыслухоўваюцца да парад прафесіяналаў сваёй справы, якія падрыхтавалі ўжо не адно пакаленне дыпламаваных спецыялістаў. Свой важкі ўклад у развіццё заатэхнічных дысцыплін унеслі Адам і Тамара Кажамякі, Галіна Пянткоўская. Дарэчы, Галіна Сцяпанаўна амаль 10 гадоў узначальвала заатэхнічнае аддзяленне. І менавіта ёй сёння давераны важны і адказны ўчастак — яна кіраўнік практыкі. Яе сын, між іншым, вырашыў прадоўжыць сямейную дынастыю. Былы тутэйшы навучэнец, цяпер Дзмітрый — выкладчык каледжа.
Першыя памочнікі выкладчыкаў — лабаранты. Сярод іх таксама нямала былых навучэнцаў-каляджан: ляхавічане Алена Паўлава, Вольга Жук, Ірына Капыток, Тамара Мацюшэнка.

рына Лебедзь з удзельнікамі гуртка аматараў коней

Выкладчыкі ў адказе не толькі за вучобу і метадычныя распрацоўкі, але і за выхаваўчую работу. Разам са сваімі падапечнымі яны прымаюць актыўны ўдзел у жыцці каледжа: спартыўным, культурным, грамадскім. Без будучых заатэхнікаў не абыходзяцца ні турыстычны злёт, ні спартландыя, ні песенны фестываль, ні конкурс прыгажосці.
Цяпер у ЛДАКу адзін з папулярных клубаў па інтарэсах — гурток аматараў коней. 20 навучэнцаў з інтарэсам прыходзяць на заняткі да Ірыны Лебедзь, каб вывучаць гэтых прыгожых жывёл, засвойваць асновы верхавой язды, атрымліваць навыкі догляду за конямі.
Зараз на заатэхнічным усё ідзе сваёй чаргой: аднавіліся пасля зімовых канікулаў заняткі, лекцыі, семінары. Чацвёртакурснікі — у чаканні галоўнай практыкі і размеркавання. Наперадзе — выпускны баль, першае працоўнае месца, а для многіх — яшчэ і уступная кампанія. А для аддзялення — не толькі развітанне з выпускнікамі, але і знаёмства з новымі рабятамі, якія 1 верасня ўпершыню прыйдуць у вучэбныя аўдыторыі. Жыццё прадаўжаецца. Як і раней, на заатэхнічным аддзяленні ЛДАКа яно абяцае быць цікавым, насычаным і запамінальным.

Галіна КАНЬКО.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

2 thoughts on “Зоотехническое отделение в Ляховичском государственном аграрном колледже находится на особом счету

  • 20/02/2013 в 18:43
    Permalink

    Молодцы колледжане. Хорошую путёвку в жизнь дают молодым людям, грамотных и надёжных специалистов готовят. Коллектив педагогов живёт жизнью своих учащихся, всячески поддерживая их и интересуясь судьбой подопечных и после распределения.

  • 23/08/2013 в 23:38
    Permalink

    И вообще коллектив дружный. Желаю вам творческих успехов! На вашем отделении работала Гачко Татьяна Николаевна .Прекрасный преподаватель и отзывчивый добрый человек! Жаль что она уже не работает.))))))

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *