Сябры, цудоўны наш Саюз!

У апошні дзень сакавіка ў Брэсце адбылася справаздачна-выбарчая канферэнцыя абласной арганізацыі Беларускага саюза журналістаў, у рабоце якой прынялі ўдзел начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Рагачук і першы намеснік старшыні Беларускага саюза журналістаў Рыгор Сакалоўскі. Справаздачу аб рабоце, творчай дзейнасці, а таксама існуючым патэнцыяле развіцця, аб росце радоў брэсцкіх “саюзнікаў” і магчымасцях арганізацыі ў стымуляванні творчасці, пазітыўным стаўленні да жыцця, аб’ектыўнасці журналісцкага погляду зрабіў старшыня абласной арга-нізацыі БСЖ Георгій Тамашэвіч, які шмат гадоў плённа і натхнёна працуе на гэтай ганаровай пасадзе. І ў чарговы раз удзельнікі канферэнцыі прагаласавалі аднагалосна за яго кандыдатуру ў якасці лідэра брэсцкіх журналістаў, аб’яднаных БСЖ.
На канферэнцыі былі абраны і дэлегаты на чарговы з’езд журна-лістаў Рэспублікі Беларусь, які адбудзецца ў кастрычніку 2010 г.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *