Наш музей пад адкрытым небам. Пад адкрытым небам размясціліся 14 макетаў славутасцяў Ляхавіччыны

БОЛЬШ ФОТА ТУТ


Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла, Святадухаўская царква, сядзібы Чарноцкіх і Бохвіцаў, роду Абуховічаў і многія іншыя архітэктурныя помнікі раёна цяпер можна ўбачыць у Ляхавічах.
У Дзень Незалежнасці ўрачыста перарэзана стужка экспазіцыі архітэктурных макетаў  «З глыбіні стагоддзяў» на беразе ракі Ведзьмы. Пад адкрытым небам размясціліся 14 макетаў славутасцяў Ляхавіччыны, з якіх шэсць занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі. Гэта своеасаблівы міні-музей, які дэманструе краязнаўчую і турыстычную прыцягальнасць нашага краю.

Аўтары мініяцюр – педагогі і навучэнцы школ раёна. Райвыканкам аб’явіў конкурс на лепшы макет архі-тэктурнай жамчужыны раё-на, і ўстановы адукацыі ў работах прэзентавалі сваю нераўнадушнасць да спадчыны, да мінулых падзей і асоб. У вырабах выкарыстаны самыя розныя матэрыялы: і пенапласт, і дрэва, і пластык і г. д. Аўтары ўклалі і душу, і майстэрства. Макеты атрымаліся практычна двайнікі сапраўдных, толькі ў міні-фармаце. Сімвалічная падзея ў Год малой радзімы – дзеля вывучэння гісторыі, прыцягнення ўвагі гасцей і турыстаў. Такім чынам, маршрут адпачынку напоўніўся культурна-духоўным настроем і сэнсам.
Камісія вельмі ўважліва і дэталёва падышла да ацэнкі макетаў, расказала «ЛВ» галоўны спецыяліст райвыканкама Таццяна Шчука.
У намінацыі «страчаная спадчына» дыплом I ступені
прысуджаны гімназіі (Ляха-віцкая фартэцыя), другое месца ў Навасёлкаўскай СШ (сядзібны дом у Вошкаўцах), «бронза» – у Жарабковіцкай СШ імя М. Г. Мінкевіча (сядзіба роду Абуховічаў у Сваятычах).
У намінацыі «палацава-паркавыя ансамблі» перамог Малагарадзішчанскі ВПК (сядзіба Навіцкіх у Савейках),
«серабро» падзялілі СШ № 2 (сядзіба Рэйтанаў у Гру-шаўцы) і Конькаўскі ВПК (капліца ў Грушаўцы).
Дыпломы трэцяй ступені ў Начаўскай СШ (сядзіба Чарноцкіх у Начы) і СШ № 1 (сядзіба Бохвіцаў у Флер’янове).
Месцы ў намінацыі «культавыя ансамблі. Праваслаўныя храмы»: дыплом першай ступені ў Крывошынскай СШ імя Г. С. Здановіча (храм Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў Крывошыне), дыплом другой ступені заваявала Востраў-ская СШ (царква Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Востраве). Дыплом трэцяй ступені падзялілі Падлескі ВПК (Святадухаўская царква ў Падлессі) і Дараўскі ВПК (храм Свяціцеля Мікалая Цудатворца ў Дараве).
Лепшай у намінацыі «культавыя ансамблі. Каталіцкія храмы» стала работа Ліпскай СШ (касцёл Святой Марыі ў Ліпску), дыплом другой ступені ў Тухавіцкай СШ (касцёл Святых
апосталаў Пятра і Паўла ў Мядзведзічах).

Наталля ПЕРАПЕЧКА.
Фота Сяргея Варановіча.


БОЛЬШ ФОТА ТУТ