Прамыя тэлефонныя лініі

11 ліпеня з 9.00 да 12.00 прамую тэлефонную лінію па пытаннях жыллёва-камунальнай гаспадаркі, дарожнай гаспадаркі, бяспекі дарожнага руху, добраўпарадкавання тэрыторый гарадоў і сельскіх населеных пунктаў, будаўніцтва жылля, транспарту, сувязі і іншых правядзе намеснік старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта АЛЬШЭЎСКІ Вадзім Іванавіч.
Хвалюючыя пытанні можна задаць па тэлефоне ў горадзе Брэсце 8-0162-21-31-21.

11 ліпеня з 9.00 да 12.00 прамую тэлефонную лінію па пытаннях гандлю, прадпрымальніцтва, інвеставання, знешняй эканамічнай дзейнасці, эканамічнага развіцця раёна, дзяржаўнай маёмасці, бытавога абслугоўвання насельніцтва правядзе намеснік старшыні Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта НАВАГРАН Андрэй Тадэвушавіч. Пытанні можна задаць па тэлефоне 6-05-65.