Шаноўныя ветэраны, паважаныя абаронцы Айчыны, салдаты і афіцэры Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!

Прыміце шчырыя віншаванні з 95-годдзем Узброеных Сіл і Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!
У гэты дзень выказваем словы ўдзячнасці і падзякі тым, хто аддана абараняў Айчыну ў самыя цяжкія для краіны часы і ахоўвае спакой беларускага народа сёння.
У нашай краіне няма больш свяшчэннага абавязку, чым абарона Радзімы. Славу і гонар у гады Вялікай Айчыннай вайны заслужылі воіны-вызваліцелі. Сваім гераізмам, мужнасцю, патрыятызмам, гатоўнасцю да самаахвяравання ў імя міру, свабоды і шчасця людзей яны ўпісалі залатыя старонкі ў гісторыю Айчыны.
Верныя традыцыям старэйшых пакаленняў нашчадкі пераможцаў сёння надзейна ахоўваюць родныя рубяжы, гарантуючы беларускаму народу права на будучыню ў адпаведнасці з яго гістарычным выбарам.
Упэўнены, што наша армія заўсёды будзе заставацца для Рэспублікі Беларусь гарантам міру, бяспекі, стабільнасці і спакою.
Са святам вас, дарагія абаронцы Айчыны! Моцнага вам здароўя, удачы і дабрабыту вам і вашым сем’ям, поспехаў ва ўсіх справах і пачынаннях на карысць Ляхавіцкага раёна і ўсёй беларускай дзяржавы.

РАЁННЫ  ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.                                                    РАЁННЫ САВЕТ   ДЭПУТАТАЎ.

Фота з сайта http://www.villina.net

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *